lazyest: (Default)
Як можа хто чытаў, у мяне новы ноўт. У ім родная віфі сеткавая - 802.11g. Сёньня патрапіла мне ў рукі інтэлаўская 802.11n, ну я вырашыў замяніць. Вынік - амаль паўтары гадзіны спроб прапатчыць ці перашыць біас ад 1802: Unauthorized network card is plugged in.
Асабліва непрыемна, што ня даў рады. Можа у каго быў пасьпяховы досьвід? Я б пад якое піва ў кампаніі паўтарыў подзьвіг. Ноўт, нагадаю, IBM T60 не-wide.
lazyest: (Default)
Вырашыў такі-выпісаць папяровую Нашу Ніву, дык там вакол гэнай падпіскі выключна гэй-клюб нейкі. Спачатку Белпошта праз інтэрнэт дазваляе падпісацца выключна з аплатай карткай Белгазпромбанку ці прыёру. Ну ці Easypay. Мінулым разам я плюнуў і пайшоў нагамі ў тэрмінал, які на пошце стаіць і прымае любые карткі. Гэтым разам тэрмінал той ад старасьці памёр, а як я быў ці не адзіным ягоным карыстальнікам, то і рамантаваць яго ня сталі. Ну халера зь ім, завяду сабе ізіпэй. І на першым жа кроку пры спробе запісаць беларускае прозьвішча "вы должны іспользовать только русскіе буквы і цыфры". Як жа гэтыя мандалаі закалебалі!

UPD: Як ужо і чакалася, уся гэтая херата яшчэ і не працуе. То бок з белпошты рэдырэкціць на гэны ізіпэй і ўсё. Я гэтай поскудзі добрых 3 тысячы брб адваліў ні за што.
lazyest: (Default)
Во зьнянацку з усіх IM'аў жывымі засталіся жаббер на ЖЖ, жаббер на eth0.by і ICQ. Фэйсбук заняўся апгрэйдамі, гуглтолк стаў хэнгаўтамі, вкантакцег таксама некуды здрыснуў - і толькі аська жывей за ўсіх астатніх :-) Калі што - мой нумар ў профілі.
lazyest: (Default)
Вось паспрабуйце адкрыць dreamwidth.org.
lazyest: (Default)
Няк апошнія некалькі месяцаў я напоўніцу выкарыстоўваю мажлівасьці прывязаных да ПэйПалу картак, увесь час замаўляю нейкае кітайскае барахло для ровару. Калі каму цікава, то магу і апісаць тое-сёе з дасланага, аднак зараз хачу пакінуць тут такое фота:

lazyest: (Default)
Увесь тыдзень неяк не было часу падзяліцца. Думаю, шмат хто ў нашых зямліцах ведае пра шыкоўныя падзелкі ад Фонда Сацыяльнае Абароны Насельніцтва, больш звыкла гучаць яны як ФСЗН. Там анальна-агароджаны софт, выключна IE (прычым толькі 6 ці 7 вэрсіі), аднак нават ня гэта самае прыўкраснае. А абсалютная прыгажосьць у тым, што ў ей унутре.

Я так мяркую, калі ты ня веруеш - то і працаваць ня мусіць. Больш за тое, гэта ў сьвежай версіі столькі наладак з'явілася. Калі я яшчэ калупаў папярэднюю, седзячы другі ці трэці дзень у марных спробах дабіцца ад гэнай падзелкі нейкай уцямнай працы, мае вочы наткнуліся на вакно наладак, дзе быў ТОЛЬКІ гэты пункт.
Nov. 14th, 2012 11:34 pm

MS Skype

lazyest: (Default)
Уласна кажучы, чаго такі вэрхал з дзюркай у скайпе? Калі мікрасофт яго толькі набыла, усе больш-меньш разумныя людзі адразу гэта прадбачылі.
lazyest: (ровар)
Вось чаго не магу зразумець, так гэта сэнсу ляцець зламаўшы галаву па ходніках, пералятаючы праз светлафоры на чырвонае сьвятло. Толькі вось вярнуўся з гораду, на Коласа яшчэ догнаў двух стэлсаў безьліхтарных, пакрыху паехаў-абагнаў іх на кавалку да Дарашэвіча, там яны паляцелі на чырвонае праз Дарашэвіча і на іншы бок Коласа. Ну, фіг на іх, праехаў я да Хмяльніцкага - яны там па другім баку на чырвонае. Нагадаю, без сьвятла аніякага. Праз Сурганава не паехалі, дачакаліся зялёнага, аднак далей я ужо перакаціў на праезную, даехаў да Валгаградскай, там перад трамвайным разваротам светлафор, на яго я прыехаў на чырвонае. Стаю, дзіўлюся на таксо-БНВ, што праехала стоплінію на паўтары корпусы - і што ж, аб'язжаючы мяне пралятаюць тыя два ўпыры і далей выскокваюць на ходнік. Ну дзе галава ў людзей?

ЗЫ: Асабліва добра тое, што я несьпяшаючыся пасьпеў за той жа час. Без парушэньняў.
lazyest: (Default)
Блін, гэта ж нейкі палеяліт. Па-першае, усе ведаюсцб, што ні ў кога з мабільных правайдараў тутай няма 3G. Яно ёсьць у УкрТэлекама, аднак сам укртэлекам бывае толькі ў некаторых мейсцах, да ліку якіх Затока не датычыцца. Аднак астатнім апэратарам тое 3G і нікуды - у лепшым выпадку яно б было "проста так", бо нават EDGE яны выкарыстоўваюць толькі на пару адсоткаў. Удзень што у лайфа, што ў Кіеўстару хуткасьць - 3-4 кбпс, часам зусім засынае, бліжэй да начы бывае што сягае 20 кбпс, аднак гэта сапраўднае сьвята і бачыў я такое пару сэкундаў. У пабліку амаль няма вайфаеў, кабакі з інтэрнэтам годна завуць сабе "інтэрнэт-клюбамі", аднак проста наліць вайфаю ім упадлу, таму выключна прыходзьце на нашыя кампы. Адным словам, азія і дзікунства (8
lazyest: (Default)
Як і абяцаў, наведаў удзень гэтае цудоўнае мейсца.

From Veladarozka Raubiczy

Read more... )
lazyest: (ровар)
Уласна кажучы, нікому не цікава, аднак майце на ўвазе, што яе больш няма. Узімку я бачыў пачатак працаў, зараз жа замест веладарожкі амаль адразу ад першага тунэлю - будоўля, агароджаная платом. Аб'ехаць не атрымалася. Заўтра зраблю фотаў ад раніцы, бо сёньня забыўся па фоцік дый цёмна было ўжо.

UPD: Фота ад 15.02.2012

lazyest: (Default)
Вырашыў зрабіць тое, што даўно зьбіраўся і неяк рукі не даходзілі - наладзіць сінхранізацыю запісной кнігі тэлефона хаця ж бы з гуглам, бо кантактаў даволі шмат, разнастайныя групы/емейлы/... там у асартыменце - хай бы быў бэкап. Пачаў круціць, высьвятліў, што зараз у нокіі гэта зроблена зусім праз дупу і ў выніку атрымаў самавар гаўна, кантакты зьляцелі, тыя што не зьляцелі - задупіліся, групы зьляцелі, рынгтоны зьляцелі зусім, вяршыняй жа сталася тое, што загадзя зроблены на картку бэкап не разварочваецца. Ну як тут без мацюкоў-та?

Ну, напэўна, самыя неадэкваты сядзяць менавіта там, акапаліся. Прыйшоў "спэцыяліст" паставіць інэт, убачыў сетку з чатырох кампоў і vpn да нас. Што трэба зрабіць? Ён нават мне патэлефанаваў і спытаў, што рабіць, аднак зрабіў усё роўна тое, што захацеў - памяняў на адным з кампоў ip на нейкі свой і "наладзіў" там інэт. А тое, што гэты комп із сеткы выляціць - гэта ж усё роўна, так? І мне зараз верагодна прыйдзецца ехаць нагамі ў той Віцебск, каб высьвятляць, што ён там накруціў :-/ Наркаманы гераінавыя.

Вось бывае ж ў сьвеце поскудзь разнастайная, аднак гэта - новае слова. Ад пачатку тыдню акурат у 8:30 пад вакном на (верагодна) адным і тым жа карчы пачынае равець сігналка. Равець цыклаў 10, то бок хвілін 5-7, у поўны голас, паскуда. Я лічу, што гэта нейкі хітрадупы аўтааматар сабе такі будзільнік зрабіў. Калі пачую заўтра ад раніцы гэта ізноў - не палянуюся выйсьці і прыкласьці цаглінай, блін.

UPD: белы аўдзі VW ўва ўнівэрсале, нумар 7477-BI7. Як вось я пачаў нумар ДАІ шукаць - дык заткнуўся, паскуда. Аднак цаглінку прыпасу на наступны раз.

http://news.tut.by/211320.html

І тое ж дзіва, што столькі пражыло. Запомніце гэтыя прозьвішчы, што спрычыніліся, хаця, асноўнае прозьвішча і так усе ведаюць.

Profile

lazyest: (Default)
lazyest

September 2017

S M T W T F S
     12
34567 8 9
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 20th, 2017 02:50 pm
Powered by Dreamwidth Studios