lazyest: (Default)
Покуль я цягаўся па паўночных краёх, выйшаў новы дыск Fates Warning.

Я, натуральна, ня вытрымаў і спампаваў яшчэ падчас вандроўкі. Па мне дык надта падобны на папярэдні, вельмі просты і металічны.
lazyest: (Default)


Музыкай навеяла. Даўно ведаю пра цудоўны прог-гурт Flower Kings, аднак ўвесь час неяк спрабаваў слухаць кускамі і ня тое. А тут патрапіў на іх лайф дыск 2003 году і ўсім аматарам стылю вельмі раю. 6 трэкаў, ад 10 да 30 хвілінаў, ёсьць відэа. Гук мегакруты, музыка суперская - тое, што трэба.
lazyest: (Default)
Скажыце, нешматлікія чытачы, наколькі трывалымі ёсьць вашыя музычныя густы?

Памятаю, на золку майго сеткавага жыцьця, яшчэ да фідо, некаторыя суразмоўцы вельмі дзівіліся маёй здольнасьці ў 5-10-50-ы раз слухаць шыкоўны трэк lazy гурта Deep Purple з жывога дыску Made In Japan. З большага ж навакольле пасьлядоўна мігравала ў накірунках усё больш экстрэмальных стыляў, лёгка адрынаючы старых куміраў кшталту "Арыя гэта папса", "Нірвана - для дзяцей" ці "Металліка ўжо ня тая". Я дык вось можа проста які слоўпок, але мае старыя звычкі застаюцца са мной, і нават некалі выцягваў я дыск той самай "Арыі", паслухаў, ну так, гучаньне крыху занаіўнае, аднак я разумею, што мне падабалася і чаму нават зараз гэта слухаць я магу. І "Адваротны бок Месяца" я слухаю з задавальненьнем, арыгінал гэта гучыць ці які іншы гурт гэта можа грае. За мінулыя гады я можа наадварот, стаўлюся значна больш ляяльна да рознае цяжаляціны і эксперыментальшчыны розных гадоў, чаго раней не было.

Ці вось ня так даўно я сапраўды ўслухаўся ў сольнага Дэрака нашага Шарыніяна а ў яго час ад часу грае іншая зорка майго дзяцінства - Інгві Мальмсьцін. Нават выцягнуў мальмсьцінскія сьвежыя дыскі ў спадзеве, што ён і сам грае гэтакжа няблага, але тут не, як аскацініўся з-за зорнае хваробы, так яго і не адпускае.

Дык, уласна, пытаньнечка, а вы, сябры, як увогуле ставіцеся да музыкі і наколькі вашыя густы трывалыя?
lazyest: (Default)
From Kupalskae Kola - 29.06.2013


Даўно ўвогуле не пісаў анічога апроч ровараў, аднак выпадкова высьвятліў, што гурт што я бачыў можа адзін раз і тое нападпітку і таму быў вельмі ўражаны, выпусьціў дыск напрыканцы мінулага году. http://artsiadziba.by/news/2014/12/25/bycry/
Па праслухоўваньні канцэртавае ўражанньне пацьвердзілася, а тут яшчэ і канцэрт днямі мусіць быць бясплатны ў былым Джоліку. Падвойны жаночы вакал, гітара ад Зьнічу, ня надта лінейныя кампазіцыі. Карацей, слуханіце пры нагодзе. Спасылка наўпрост на альбом http://artsiadziba.by/files/BYCRY.zip



Канцэрт во: http://vk.com/event85943881
lazyest: (Default)


Не магу не адзначыць, што мне дыск вельмі даспадобы. Каб адразу адсекчы сумневы, мне не падабаецца сольны Ўотэрз уключна з дыскам The Final Cut. Затое Division Bell адназначна ёсьць адным з найулюбёнейшых. І таму так бы казаць, працяг Division Bell мне значна больш даспадобы за працяг "The Wall". Справа асабістага густу, канешне.

Але хачу дадаць, што і самі ацалелыя "флойды" кажуць, што дыск - гэта прысьвячэньне памерламу Райту. У прынцыпе можна правесьці вельмі нацягнутую аналёгію з Queen і Made In Heaven.

І шчыра, адзінае што мяне засмучае - гэта тое, што я не пабачыў іх ужыўку. І ніхто не пачуе гэты прыгожы дыск у жывом выкананьні. Хіба можа яшчэ нашы (шмат для каго) застарэлыя сябры прыгадаюцца, робячы якія відэа, падобныя нядаўняму відэа на Marooned . У гэта я веру.
lazyest: (Default)
Наведалі фэст. Нечакана спадабаліся расейцы Father Mckenzie.

From Beatles Shabli - 2014


Read more... )
lazyest: (Default)
Нешта я зусім абляніўся, на канцэрты хаджу мала, фотаў раблю яшчэ меньш,а ужо выкласьці ў сеціва зусім рукі не даходзяць. Паспрабую крыху выправіцца (8

lazyest: (Default)
У суботу пасьля ОТрыву наведаў канцэрт Gods Tower. Ад папярэдняга наведанага разу яны зьмянілі гітарыста, зараз зь імі грае дастаткова вядомы Віталь Абрамовіч, найперш з Нэйра Дзюбелю. Што да канцэрту, на Рэлікт мы амаль спазьніліся, але хлопцы відавоку давалі чаду. За імі гралі бодрыя гомельскія металюгі Ivorygod, вакал такі мне не даспадобы, аднак бубнач у іх вельмі добры. Ну і самі Таўэры, асабіста мне зайшлі горш за мінулы раз, бо яны ўвесь час некуды сьпяшаюцца і граюць усё хутчэй, сьвятло было вельмі паскуднае, гук у параўнаньні з двума першымі гуртамі быў горшым. Але што ж, на наступны канцэрт дакладна пайду :-) Фоты - пад катам.

Read more... )
lazyest: (Default)
Апроч нядаўняга новага дыску Fates Warning, выйшаў новы канцэртавы DVD/CD Dream Theater.



Падрабязьней можна чытануць шмат дзе. Я покуль відэа не знайшоў, толькі аўдыё.
lazyest: (Default)
Выйшаў новы дыск Dream Theater. Завецца проста, Dream Theater. Па гучаньні асабіста мне адразу падаўся падобным да Images And Words, як ня дзіўна.



Чакаецца выхад першага за амаль 10 год дыску Fates Warning. Прома-трэк, што выклалі паслухаць, ня надта падобны да працы Arch/Matheos, як мы было спадзяваліся, але па адным трэку хіба што зразумееш?

У хуткім часе выйдзе канцэртавы DVD Black Sabbath. Я спадзяюся, што не апошні, бо дыск "13" мне чым далш - тым больш даспадобы, а трэк Is God Dead? увогуле для мяне ці ня лепшы ў гэтым годзе.

Jordan Rudess запісаў сольны дыск разам з Tony Levin і мне невядомым драмерам.



Слухаецца альбом вельмі прыемна.

А, і з-за чаго ўвогуле пачаў пісаць пост. На класікроку патрапіў у вочы ўспамін Грэма Бонэта пра ягоны гурт Alcatrazz і цяжкасьці з маладым Інгві Мальмстынам. Нешта слова за слова, палез у інтэрнэты і выпадкова спампаваў канцэрт Алькатрацу 1984 году. DVD. Неблагой якасьці. Аматарам гітарнай музыкі, Інгві Мальмстына і гурту Rainbow - вельмі раю.
Sep. 9th, 2013 11:57 am

33000 км

lazyest: (Default)
Выходныя не прайшлі проста так, субота - Камяніца, 50 кілямэтраў, нядзеля - Стоўбцы-Налібокі-Кромань-Мір, 150 кілямэтраў.

From Kamyanitsa 2013 - 07.09.2013


From Nalibockaia puszcza - Kroman' - Mir 08.09.2013
lazyest: (Default)
Ізноў выходныя дні праходзяць па-за горадам, гэтам разам - Вольнае Паветра і фэст "Млын", субота і нядзеля. 168 кіламетраў роварам, і надор'е амаль не замінала.

From Mlyn - 24.08.2013


Больш фотаў пад катам

Read more... )
Aug. 5th, 2013 09:15 am

Riverside

lazyest: (Default)
Неяк я праспаў у шапку як дыск 2009 году, так і выхад зусім новага дыску гэтага году. Во як.

lazyest: (Default)
Неяк зусім не было часу, таму толькі зараз выкладаю фоты

From Kupalskae Kola - 29.06.2013


пад катам шмат

Read more... )
lazyest: (Default)
Шыкоўна і амаль без непрыемных сюрпрызаў скаталіся да Шабляў, гэтым разам на фестываль музыкі Beatles. Натуральна, на роварах. Можна казаць, што гэтым разам амаль афіцыйна вёў групу раварыстаў да мейсца, падобна на тое, што атрымалася няблага.

From Beatles Shabli 01.06.2013


Вярталіся дадому па-чыцерску, пагрузіліся ў дызель на Валожыне і паехалі на ім, хіба што нарэшце перад гэтым наведалі купель у Лоску. Новы расклад руху электронаў - гэта суцэльны АД, народу набілася поўна ўжо на Аляхновічах, далей было толькі горш. Ну да мы не пра гэта.

Сам фэст атрымаўся шыкоўны, з музыкаў я традыцыйна аддаю перавагу гурту The Apples, хаця спадабаліся ўсе. Вельмі дрэнна тое, што на мейсцы не гандлююць півам, таму даводзіцца рупіцца пра гэта загаддзя і з вялікім запасам, які моцна б'е па разнастайных нырках :-)

Read more... )
lazyest: (Default)
Адразу на тэст парамантаванага нікана, пайшоў у Лофт каб паглядзець на вельмі мне даспадобы падыходзячы гурт Тонкіход (пішуцца як Tonqixod). Шыкоўныя хлопцы, граюць псіхадэлік-рок пад уражаньням ад усіх 70-х музыкаў падобнага стылю, мне дык па-ранейшаму вельмі нагадваюць Gentle Giant. Крыху фота зараз, пасля дадам лінк на відэа.

From Tonqixod, Sciana - 30.05.2013


Read more... )
lazyest: (Default)
Дайшлі рукі паслухаць прыдбаны дыск Ліцьвінтролю. Што ж, файны дыск, настолькі падобны на папярэдні, каб пазнаць гурт, аднак настолькі адрозны, каб не казаць, што граюць тое самае. Раю да праслухоўваньня.



PS: Верагодна, не патраплю на прэзентацыю, шкада.
lazyest: (Default)
Неяк назьбіраліся фоткі з канцэртаў, на якія я рэгулярна бадзяюся

Apple Tea 20 сакавіка

From Apple Tea 20.03.2013


больш фота https://picasaweb.google.com/117231909549887431678/AppleTea20032013?authuser=0&feat=directlink&noredirect=1

Read more... )
lazyest: (Default)
Чарговы Жывы Тузін, невядомы гурт Martin S. (нейкая шляпа, хіба бас цікава слухаць) і здаровыя лосі IQ48. Крыху фота

Read more... )
lazyest: (Default)
Уласна, наведаў прэзентацыю Трухановіча, нарэшце выйшаў ягоны трэці дыск. На прэзентацыю прыйшло нямала ягоных калегаў па цэху і таму гітарных выкрунтасаў на 50 тыр кошту квітка мы наглядзеліся з вялікім запасам :-)

From Siarzuk Tuchanovicz 04.03.2013


Троху фота пад катам

Read more... )

Profile

lazyest: (Default)
lazyest

September 2017

S M T W T F S
     12
34567 8 9
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 20th, 2017 02:51 pm
Powered by Dreamwidth Studios