lazyest: (Default)
Зьнанацку напісалася такое.

Сёньня ўдзень па сталічнай вуліцы Якуба Коласа даволі нечакана ізноў пайшоў трамвай. Чаму нечакана? Таму, што пасьля ягонага закрыцьця ўвесну «з мэты рамонта рэек» мала хто верыў у тое, што заплянаваныя тэрміны «да 4 лістапада» насамрэч выглядалі маларэальнымі. Больш за тое, яшчэ тыдзень таму апошнія некалькі фрагментаў рэек, што пакідаліся на апошнія дні, выглядалі даволі занядбанымі і закінутымі. Але, як гэта і прынята ў нашых краёх, напярэдадні афіцыйнага тэрміну пуску завіравала авральная праца. І сёньня, 5-га лістапада, ўсяго толькі на дзень пазьней за абяцаны яшчэ ў красавіку дзень, трамваі нарэшце паехалі.
Ці так ўсё бязхмарна і добра, як падаецца? Стоадсоткава можна сказаць, што больш на вуліцы Коласа і Лагойскім тракце ня будзе коркацца марудны аўтобус з дзіўным нумарам «906». Ці палепшыць ад гэтага трамвайны рух? Як глядзець.
Асноўныя зьмены апроч замены тэхналогіі ўкладкі рэек на нібыта «нямецкую» - гэта ліквідацыя разваротнага кола «Валгаградская», якое выкарыстоўвалася ня толькі як канцавы прыпынак 8-га трамваю, але і запасны разваротны круг на выпадак форс-мажору ці рамонту на далейшым кавалку дарогі. Таму адсёньня якшто – каляя трамваяў будзе стаяць да самага выезду з гораду.
Самі рэйкі перакладзены па новай тэхналёгіі. Добра, але ляжаць яны тым жа самым чынам, як і раней. Прыпынкі, як і раней, не абасобленыя, ад рэек да ходніку-прыпынку на большай частцы вуліцы Якуба Коласа – дзе паласы інтэнсіўнага аўтамабільнага руху.
Што да самой тэхналёгіі, то якасьць выкананьня прац мы зможам ацаніць толькі цягам часу. Шмат хто памятае, як мінулай зімой на марозе рэйкі, пакладзеныя па новых правілах, ня вытрымалі эксплюатацыі і літаральна выкруціліся з зямлі каля трамвайнага парку. Ці ня будзе падобнага і тут? Пабачым.
Узгадаем і тэму экалёгіі. Падчас гэтай рэканструкцыі сталічныя вуліцы страцілі пару тузінаў дрэваў, якія былі выпілаваны нібыта дзеля «расшырэньня праезнай часткі ў адпаведнасьці з замежным досьвідам». Невядома, мабыць гэты досьвід, як і шмат што іншае, быў падгледжаны ў бліжэйшага ўсходняга суседа. У нас жа «Мінскзеленстрой» абяцае высаджваць дрэвы замест выпілаваных, аднак па неафіцыйных зьвестках наўпрост зараз запазычанасьць па гэтых пасадках складае каля 17 тысяч асобнікаў.
З усяго вынікае, што свята на нашай вуліцы нейкае непаўнавартае. Асабліва, калі ведаць, што апошняе істотнае пашырэньне трамвайнай сеткі адбылося ажно ў 1985 годзе, калі трамвайны званок упершыню пачулі ў Серабранцы. Ад тога моманту ніякага новага будаўніцтва не адбывалася, хаця горадакіраўніцтва неадначасова прэзентавала разнастайныя праекты. Нават існуе генеральны плян разьвіцьця трамвайнага руху, па якім найзручнейшы і найэкалягічшейшы транспарт мусіць з'явіцца ледзь не ва ўсіх закутках Менску, ад Шабаноў да Сухарава. Але па ўсім відаць, замест гэтых сапраўды напалеонаўскіх плянаў мы мусіцм год за годам назіраць за чарговымі рэвалюцыйнымі тэхналёгіямі пераўкладкі адных і тых жа рэек з мейсца на мейсца.
lazyest: (фота)
Паглядзеў учора на надвор'е і вырашыў, што здолею пракаціць на МРТшную сходку, паразмаўляць з аўстрыйскім велатурыстам і ўсё такое

From Patop 19.07.2012

Read more... )
lazyest: (Default)
Тут дзіва дзіўнае адбылося ў Менску, нарэшце нешта з мармытаньня горадакіроўцаў зьнянацку хоць як аднак усапраўдзілася ў рэальнасьці. Я маю на ўвазе пешаходную вуліцу карлымарлы. Учора так выйшла, што мы праведалі, як там і што.

Так выглядае яе пачатак ад скрыжаваньня з Волацкай (Валадарскага). Адразу бачна, што камусьці было "вельмі трэба (tm)" праехаць там на сваім карчы (8

Такім ёсьць канец гэтага сьвята, скрыжаваньне з Фелыцыянаўскай (Камсамольскай).

На дзіва, на вуліцы з'явіліся нейкія лаўкі. Выглядаюць нязвыкла, дый стаяць дзіўнавата, аднак факт здзіўляе. Канешне ж, тая адзіная ў раёне крама з ежай па выходных працуе да 6 вечару, што, натуральна, вельмі зручна для вячэрняга пешага выгулу па адзінай пешаходнай вуліцы. Варта адзначыць, што ў параўнаньні нават з першапачатковай задумай пешаходная частка зьменьшаная ўдвая.

Выснова з гэтага навідавоку, зладзіць пад пільным дзяржаўным кіраваньнем кавалак вольнага эўрапейскага гораду наўрад ці атрымаецца. Думка, канешне, цалкам слушная, аднак не бывае крыху цяжарных як і часткова пешаходных. Шпацыр па размаляванай дарожнай разметкай дарозе выклікае ў мазгу яркі кагнітыўны дысананс. Шанцаў на тое, што хтосьці з патэнцыйных гандляроў будзе выбіваць тысячы дазволаў на тое, каб уперці ў гэтыя пяць мэтраў нейкі намёцік з марозівам ці сувэнірамі - нуль, а без гэтага ў лепшым выпадку на абрэзку карлымарлы з'явіцца яшчэ пяць патасных піцэрыяў дый рэстарацыяў з сетак, якія наладзілі шчыльнешы кантакт з ворганамі дазволу. Моцна падазраю, што праз пару тыдняў ці месяцаў ад гэтай думкі адмовяцца на карысьць якога іншага жупелу.
Tags:
lazyest: (фота)
Падобна на тое, што крыху перамёрз, дый і фоткі неяк так сабе, аднак што маю (8

From Snieh 13.01.2012

Read more... )
lazyest: (Default)
Уласна, сабж. Дайшлі рукі выкласьці ў анляйн тое, што некалі няцьвёрдая рука наздымала на першыя, жахлівыя лічбавыя мыльніцы.

Першы сэт, две сэсіі 2001 году, прыкладна красавік і недзе сярэдзіна траўня. Нажаль, дату выставіць на фоціке тады я не здагадаўся, а цягам шматлікіх пертурбацыяў фоты неаднаразова перасартыраваліся. Аднак ёсьць што пабачыць, на мой погляд. З цікавага - недабудаваны Манеж на Куйбышава, недабудаваны падземны горад на метро Партызанскай (здаецца, толькі адчыненай), тралейбусная лінія на Кульман і на праспэкце. Колькасьць (і якасьць) машынаў. Глядзіце, карацей (8

From Mensk 2001

Read more... )
lazyest: (Default)
Нарэшьце, у нашым горадзе адбылося нешта, пра што можна распавесьці! Да (цьху-цьху) "сьвятагорада" мы звычайна імкнуліся з'ехаць з гэтага самага горада як мага далей, бо назіраць за гэтым з блізкай адлегласьці года ад 1998 і надалей стала проста небяспечна. Гэтым годам першапачаткова таксама была думка з'ехаць, аднак па-першае не атрымалася, а па-другое, ужо загадзя там-сям праскоквалі навіны пра тое, што 10 верасьня адбудзецца сьвята вулічнае музыкі. Карацей, мы туды патрапілі.

Як звычайна, адным з асноўных пытаньняў было тое, ці будзе гэта кольвек вела-фрэндлі. Не было і ня будзе, не ў гэтай краіне, таму ровары стаялі проста на нейкім слупе прывязаныя. Натуральна ж, уся тэрыторыя сьвята была спрэс ачэпленая металічным плытом з аравай міліцыянтаў-ахоўнікаў. Дзеля чаго было ладзіць такую паказуху - невядома, бо на тэрыторыі было можна ўжываць алькаголь любых градусаў, а з сабой пранесьці што заўгодна, у мяне прайшла поўная торба разнастайных ключоў-нажоў. Навідавоку, нібыта ахова была проста дзеля выгляду.

У межах самой тэрыторыі сьвята адчуваньне было зусім іншым, значна больш станоўчым. Падыход да арганізацыі выглядаў значна больш анархічна і па-раздзяўбайску, што не магло не мілаваць вока. Нават колькасьць сцэнаў з першапачаткова заяўленай не супадала, выканаўцы, што былі заяўленыя загадзя таксама значна адваліліся, уласна, тыя, каго можна б было лічыць "хэдлайнэрамі" (я пра The Silicon і Re1ikt) не прынялі ўдзел. Узровень астатніх выступоўцаў пачынаўся літаральна з нуля і даходзіў да вельмі прыстойнага, што, прынамсі, цалкам адпавядае фармату. Традыцыйна прыемна было назіраць за гледачамі, за выключэньнем выпадкова патрапіўшых прадстаўнікоў інтэлектуальнай большасьці людзі былі як адзін у добрым сэнсе вар'ятамі, хто вонкава, хто паводзінамі - адным словам, выглядалі адэкватна (8

From Street Music

Ну і пара фотачак пад катам

From Mensk

lazyest: (Default)
From Mensk

lazyest: (Default)
Тыя, хто жывуць (ці, напрыклад, нарадзіліся і працяглы тэрмін жылі) у гарадох без трамвайнага руху, могуць далей не чытаць, бо далей трамвайныя менскія навіны ((8

Па-першае, ад сёньня, нарэшьце, ізноў пайшлі даўгачаканыя трамваі да Серабранкі. Канешне, не ў поўным аб'ёме, аднак з большага, трох прыпынкаў не хапае, напэўна. І як на паўнавартае кальцо мейсца на скрыжаваньні Пляханава-Ракасоўскага не хапіла, на мейсцы, дзе рэйкі скончваюцца, зрабілі разваротны трохкутнік.

Відэа развароту (тэлефон, як іначай) тутай: http://www.youtube.com/watch?v=hzT6S7XrAGQ

Стрэлка выглядае так: http://a3.sphotos.ak.fbcdn.net/hphotos-ak-ash4/301971_2382543687490_1367641458_2832035_5247747_n.jpg

І, акрамя таго, я-такі паймаў з фоцікам новы вагон, 164

DSC_6576

Jul. 8th, 2011 11:06 pm

Citylines

lazyest: (Default)
Зладзілі сёньня інспэкцыю гарадской электрычкі (8 Вельмі нас цікавіла пытаньне, як там ехаць з роварамі. І што ж, ехаць можна

From Cityline

Мы пад'ехалі за пару хьвілінаў да адыходу цягніку, таму заскоквалі ў апошні момант і кінулі ровары як здолелі. На самой справе, вонкі ў адным з вагонаў ёсьць намаляваны знак "інваліды" - у гэтай дзьвяры высоўваецца дадатковая прыступка і адраду ад уваходу там ёсьць адмысловая фігня для ровараў і прымацавалка для вазкоў.

Read more... )

Адным словам, калі ведаць, куды заходзіць - то загадзя пырйці і заняць мейсца пад 4-7 ровараў цалкам мажліва. За ровары ўзялі дадатковыя 2 тыры за кожны.

Патрапілі тут у рукі каварныя пляны выканкама па будаўніцтву веладарожцы па Захадзе Мінску.
http://latlon.org/show_gpx.php?gpx_url=http%3A%2F%2Flatlon.org%2F~jek%2Fbikes%2F2011%2Fbikepath-frunz.gpx

ЗЫ: Наўздагонку глядзіце http://kerbs.bike.org.by/

Хто здагадаецца, дзе сфотана? (8

From Mensk

Profile

lazyest: (Default)
lazyest

September 2017

S M T W T F S
     12
34567 8 9
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 20th, 2017 02:50 pm
Powered by Dreamwidth Studios