lazyest: (Default)
Даехала нарэшце пара новых апонаў, як звычайна, Schwalbe Marathon 26x2.0, GreenGuard. На перад паставіў замест той, што сканала яшчэ ў сярэдзіне лета. Прабегу 13062 (+61200)
lazyest: (Default)
Трэці круг пачынае бегаць ланцуг нумар 1. Зоркі падз'едзеныя зусім, ня ведаю, ці паеду. Прабегу 12800 (+61200)
lazyest: (Default)
Уласна, закінуў трэці ланцуг, прабег 11786 км. Езьдзіць покуль.
lazyest: (Default)
падчас паездкі да Дудутак даехаў чарговую тысячу.
lazyest: (Default)
Другі катаны ланцуг заступае на працу. Прабегу 10983 (+61200)
lazyest: (Default)
Дакатаў за 10 тысяч кілэмэтраў заднюю ўтулку, таму зараз на новай. Каштавала 30 баксаў разам са сьпіцамі і працай. Дарэчы, слова "утулка" зусім нейкае недарэчнае, як больш па-беларуску сказаць? Полякі кажуць "пяста", таксама неяк не па-наску... Прабег, дарэчы, 10600 км (+61200)

ps: чэхі і славакі кажуць "набой кола".
lazyest: (Default)
Падчас вандроўкі па Палесьсі праехаў праз чарговую адзнаку.
lazyest: (Default)
Уласна, замяніў ланцуг на катаны 1-ы. Прабег 9943 (+61200)
lazyest: (Default)
Як зварка старой рамы выявіла складанасьці ў падсядзельнай зоне, атрымалася разжыцца занядорага іншай храмолькай, Author Mystic, 21,5", з радной вілкай, да якой прывараны дадатковы шток і адаптэр на A-head. Выглядае неяк такім чынам:

Маркую, варта пааб'яднаць усе прабегі ўсіх ровараў і весьці ўлік уласнага прабегу (8 А покуль на адомэтры 9825(+61200)
lazyest: (Default)
У межах акцыі "катаем тры ланцугі" паставіў трэці з шэрагу. прабег 9180.
lazyest: (Default)
Вырашыў паспрабаваць-такі гэтым годам выкатаць тры ланцугі па чарзе. Паставіў другі VENTURA, 8530 км прабегу зараз.
lazyest: (Default)
Самыя сучасныя Continental Traffic'і ідуць ў сховішча і выкатваюцца Швальбы Марафон, прабег 8445.
Mar. 14th, 2017 10:53 am

8000 км

lazyest: (Default)
Неяк закруціўся, а на днях ужо праехаў праз чарговую тысячу
lazyest: (Default)
Уласна, замяніў хадавую пасьля зімы. Варта яшчэ паставіць новыя ролікі на деор, але не ўсё адразу. Прабег 7908 км. Вынікам узімку 1500 км.
lazyest: (Default)
Нешта я больш ні пра што і не пішу, але як ёсьць, зьнянацку пачалася вясна і зьняў сёньня шыпаванку. Прыкладна 7500 км
lazyest: (Default)
Расклаўся на нейкай складцы мясцовасьці задні вобад, толькі 7250 км праехаў пада мной, але ён адразу быў карыстаны. Паставіў новы, 65 бынаў каштавала разам з новымі сьпіцамі.
Jan. 13th, 2017 10:57 am

7000 км

lazyest: (Default)
Нешта марудна ўзімку едзецца, дый хадавая зусім скаталася.

Profile

lazyest: (Default)
lazyest

September 2017

S M T W T F S
     12
34567 8 9
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 20th, 2017 02:41 pm
Powered by Dreamwidth Studios