lazyest: (Default)
Крыху не дацягнуўшы да 10000 паламалася рама.

Паспрабуем паварыць, неяк жа мусіць храмоль сабе праявіць. Але нетаропка шукаю камцу на храмоль, 26" колы, 21+" растоўка, пад вібрэйкі.
lazyest: (Default)
Нешта з кармай ня тое, за два дні - мінус два копцеры ў флоце. Першы (больш стары) патапіў Пятровіч на Дубраўскім вадасховішчы, плюхнуў проста пасярод старыцы і той так хутка патануў, што нават не заўважылі, дзе дакладна, а другі я сам учора на Гарадзішчы падвесіў на ліпу вышынёй 15+ мэтраў, так прыгожа лятаў у штыль, а зьнянацку дзьмухнуў вецер і кінуў яго на ветку. Здымайце абарончыя парэнчы з вінтоў на вольным паветры!
lazyest: (Default)
Палез на гаражы тое-сёе памяняць да чарговага году эксплюатацыі - нешта ўсё сыплецца. Здымаў старыя тапталкі - вынуў разам з разьбой. Палез калодкі тармазныя мяняць - высьвятьліў, што і пярэдняму вобаду гамон, бо калодкі нібыта деораўскія - лайно, выламвалі кавалкі вобаду і імі ж цёрлі вобад далей, таму задні так хутка з'еўся. Страшна жыць, карацей.
lazyest: (Default)
Распавяду вам даўгую гісторыю з пачаткам, разьвіцьцём і вынікам, пра электрычнасьць.

Read more... )
lazyest: (Default)
Накапаў я сабе ўчора ўмоўна жывую відэакартку GeForce GTX 660 Ti. Ну там ад узросту кулер не круціцца і ўсё такое. Знайшоў гэты перахаднік на сілкаваньне (ажно 2 раз'ёмы), накапаў у сталі перахаднік на D-SUB. Уключаю - працуе, аднак манітор па DCC не знаходзіць і прапануе выключна рэжым 1024х768 на 60 Гц. Шчыра, на 19" ЭЛТ маніторы выглядае ня надта. Гадзіны тры ўначы я корпаўся ў рознымі xrandr у спробах адшукаць той шлях, які пускае ў кастамныя відэарэжымы. Калісьці такія фокусы ў мяне атрымліваліся, але гэтымм разам ці то картка надта складаная, ці то іксы зьмяніліся моцна, але не атрымалася. Лёг спаць з думкаю "ад ранку ці разбяруся, ці памяняю назад". Прачнуўся, паціляпаўзся, угуляў сабаку і вырашыў памяняць перахаднік DVI-ны. Памяняў - і дакладна, запрацавала ўсё, мой улюбёны 1600x1200x75 ёсьць і паказвае няблага.

Выснова: Электроніка - навука пра кантакты!
lazyest: (Default)
Псіхануў і замовіў сабе ў ноўт яшчэ кардрыдэр у PCCard і WCDMA MiniPCIe з сімкартчыталкай і антэнай. За хату давядзецца ісьці плаціць на пошту гатоўкай :-)
lazyest: (Default)
Як можа хто чытаў, у мяне новы ноўт. У ім родная віфі сеткавая - 802.11g. Сёньня патрапіла мне ў рукі інтэлаўская 802.11n, ну я вырашыў замяніць. Вынік - амаль паўтары гадзіны спроб прапатчыць ці перашыць біас ад 1802: Unauthorized network card is plugged in.
Асабліва непрыемна, што ня даў рады. Можа у каго быў пасьпяховы досьвід? Я б пад якое піва ў кампаніі паўтарыў подзьвіг. Ноўт, нагадаю, IBM T60 не-wide.
Jul. 13th, 2014 05:44 pm

picasa

lazyest: (Default)
Я разумею, што ёсьць гарным некрафілам, аднак ці ў мяне аднога зусім паламалася дэсктопная пікаса? І якшто, хто ведае што з альтэрнатыўных аплоўдэраў пад лінуксы? Цікавіць рэсайз да меньшага памеру і апціянальна найпрайсцейшы вотэрмарк.
lazyest: (Default)
Натуральна, шмат ніколі не карыстаў, аднак меў сабе невялічкі вебмані і зрэдку кіраваў ім праз Keeper Light. Сёньня высьятліў, што сэртыфікат сканаў месяц таму і ўсё, ніяк не аднавіць відавочна.
lazyest: (Default)
Стаўся тутай шчасьлівым уладальнікамі такой прыгажосьці:

From misc

From misc

А ўсё з-за алюміневай праводкі па хаце, каб яе.
lazyest: (Default)
Вырашыў зрабіць тое, што даўно зьбіраўся і неяк рукі не даходзілі - наладзіць сінхранізацыю запісной кнігі тэлефона хаця ж бы з гуглам, бо кантактаў даволі шмат, разнастайныя групы/емейлы/... там у асартыменце - хай бы быў бэкап. Пачаў круціць, высьвятліў, што зараз у нокіі гэта зроблена зусім праз дупу і ў выніку атрымаў самавар гаўна, кантакты зьляцелі, тыя што не зьляцелі - задупіліся, групы зьляцелі, рынгтоны зьляцелі зусім, вяршыняй жа сталася тое, што загадзя зроблены на картку бэкап не разварочваецца. Ну як тут без мацюкоў-та?

Уласна, сабж. Стаіць у нас у Менску ў калакейшне сэрвак, спатрэбілася мне тут яго перагрузіць, каб крыху рэзервовыя вінты пераразбіць - і, канешне ж, яно не ўзляцела. Значіт нам туда дорога (с)

Ад'яджаў да Адэсы, вырубіў падаўжальнік, у які ўторкнуты тэлевізар/узмацняльнік/ноутавы док/.... Кампутар пакінуў уключаным. Высьвятлілая, што у той ж падаўжальнік ваткнутая кропка доступу, праз якую сеціва ў мяне ідзе.

Ніколі, чуеце, НІКОЛІ не мяняйце роварны ланцуг падчас насмарку ((8

PS: 14163 км, замяніў касэту і ланцуг, на шыманы, ланцуг HG50, касэта CS-HG40. Сістэма падаецца пакуль падобнай на сапраўдную.

Упершыню ў жыцьцi заплацiў за тэлефон у банкамаце. Бо ўпершыню за 10 год Вэлком адключыў тэлефон. На -7 тысячах.
lazyest: (Default)
Упершыню ў жыцьцi заплацiў за тэлефон у банкамаце. Бо ўпершыню за 10 год Вэлком адключыў тэлефон. На -7 тысячах.

Profile

lazyest: (Default)
lazyest

July 2017

S M T W T F S
       1
2345678
91011 12131415
161718 19202122
23242526272829
3031     

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 22nd, 2017 08:45 am
Powered by Dreamwidth Studios