lazyest: (Default)
З шэрагу нагодаў разжыўся зьнянацку старым ноўтам HP6120. Рабіць зь ім асабліва нечага, дык вырашыў пафарбаваць вочы ў чырвоны колер і паставіць на яго FreeBSD.

Шчыра, пасьля гадоў, праведзенных пераважна з папсовымі дэбіянамі і тым больш Убунтай, я і забыўся, якія спартанскія інсталеры некалі былі (8 Узгадаць гэта лёгка пры дапамозе фры.

Пасьля ізноў-такі шмат год нетворк мэнеджеру прычапіцца да вайфаю праз кансоль - дасягненьне.

Найбольш сюрпрыз мне прынес сам ноўт. Ён верай і праўдай адпрацаваў на офісе шмат год, а зараз спісвацца. Пасьля ўсталёўкі фрібсд на ім занятна "заліпла", чакаючы на любы націск кнопкі, літары маглі дупліцца па тры-чатыры за адно націсканьне - карацей, не жыцьцё было. Проста ад няма іншых ідэяў абнавіў біос. Усё адразу запрацавала, хаця ніякіх сур'ёзных запісаў у логу зьменаў заяўлена не было, дый вэрсіі адрозьніліся ня надта.

ЗЫ: Можа у каго валяюцца непатрэбныя SO-DIMM DDR1 па 512 мег? Адсыплю на замену штук 6-8 па 256 (8

ЗЗЫ: Ёсьць яшчэ HP 9110 тых жа часоў, з паўнавартастым дэсктопным PIV на 3 гігагерцы ўнутры, ён чакае на кантактную группу для вінтоў, што едзе з ебэю. Туды запілю гентуу (8
lazyest: (Default)
Really watching you. Покуль людзі аліў'ешачку спажывалі, я паставіў атрыманую перад новым годам з Кітаю камэрку. Вельмі раю, кошт камэры - каля 15 даляраў, робіць 720р, адказвае па IP. MISECU IPC-DM35. На борце стаіць прыпылены веб-інтэрфэйс з ActiveX, але аднойчы выдраўшы урл, па якім аддаецца струмень, можна браць яго проста па rtsp.

DSC_1281

інфа па урлах https://www.ispyconnect.com/man.aspx?n=MISECU

upd: Дадаў другую камэру

DSC_1282
lazyest: (Default)
Даўно плянаваў замяніць глюкавы прынт-сэрвер на іншы, нарэшце сумясьціў гэта з новым NAS.

Вінт уткнуў які быў, з нейкімі нават даннымі, таму давялося паскакаць, выцягнуць-такі сафцінку (ёсьць нават deb'ка) і пабачыць статус "памылка вінта".

DSC_8806

Паглядзім, як будзе.
lazyest: (Default)
Псіхануў і набыў сабе мелканоўт, каб у падарожжы браць. Адразу з 3G-мадэмам набортным. Але скажу вам, без SSD ён такі марудны...
lazyest: (Default)

У межах мерапрыемстваў па замене стараватага iconbit nmt40 на штосьці больш новае прыдбаў на кітайпасылторгу андроід тв бокс. Каштавала няшмат, таму асабліва не шкада грошай. Узяў балалайку ў асобным корпусе з RCA, бо некрафіл і тб з хдмі асабліва ня маю, карацей, была патрэбная замена. Першыя высновы:

* Кетайшчызна гаўно. Пульт ледзь працуе, якасьць DAC ніжэй за плінтус, выява валіць падобна што ўвогуле ў NTSC, і нешта не знайшоў як пераключыць.
* Андроід так сабе для тб. Можа як комп яно б было і лепей, але мне ня трэба комп, хачу проста плейер. Той што ідзе іскаропкі зусім марсіянскі, стопіцот днла ці як іх а проста фэйварытс няма.
* Іконбіт стоадсоткава прадумваўся для тэлевізара, інтэрфейс кіруецца з пульта і адносна зручны, тут жа і конь не валяўся.

Вынік: буду пашукаць лепш які іксбокс.

lazyest: (Default)
Добры дзень. Далей будзе неактуальны і нікому нецікавы пералік уражаньняў ад тыдня карыстаньня BB Q10, таму можаце не чытаць.

Read more... )
lazyest: (Default)
Рыхтуюся да зімы, паставіў новае сьвятло замест старога.

DSC_7476

Read more... )

У хуткім часе адпішу пра ўражаньні ад BlackBerry Q10, якую набыў і карыстаю за асноўны тэлефон цягам амаль тыдня.
lazyest: (Default)
Узяў паіграцца цеплавізар



Read more... )
lazyest: (Default)
Паставіў прыдбаныя ў бэрлінскім Штадлер цвайрад цэнтры багажнікі, адзін на зад замест паламатага, другі на перад замест кітайскага.

DSC_2832

Пярэдні мацуецца на вібрэйкі і спэцыяльны хамут на відэлец. З выгляду неблагі, напісана што 15 кг мусіць трымаць. Ў адрозьненьне ад кітайскага не блякуе доступ да вібрякаў, але здымаць кола для транспартыроўкі зараз дакладна сэнс губляецца. Заадное цэнтар вагі паніжаецца, паспрабую як з гружаным едзе. Дарэчы, ёсьць ейная інструкцыя па зборцы, дадаць да яе памеры трубаў - і можна на якім-заўгодна гаражы варыць такія для турыстаў лёгка зь якой сталі.

DSC_2834

Задні двухпавярховы. Падгледжаны ў аднога немца падчас марафону, наверсе спакойна прымацаваны карабас на ключы, а на ніжнюю рэйку мацуецца любая сумка, як меньш мае псэўда-артлібы сталі як здорава жывеш. Таксама напісана, што гэта 28" мадэль, аднак стаў як родны і да мяне. 25 кіляграмаў як заўжды заяўленыя, як будзе нагода - абавязкова пратэсьцірую. Карацей, да новых вандровак, лічы, гатовы.
lazyest: (Default)
Паставіў-такі ў свой франкенпад яшчэ і мадэм. Як антэнку паставіў так сабе, то ловіцца сетка ня вельмі добра, але працуе і зараз я пішу менавіта з 3G. Думаю вось, ці не набыць яшчэ і індыкатарную панэльку з лямпачкай для WWAN для поўнае эстэтскасьці? (8

ЗЫ: Ў выніку перабору мадэмаў засталіся два непатрэбных 8775, бо яны ў Т60 ня сталі.
lazyest: (Default)
Паньства, можа ў каго ёсьць дзе такая картка ў працы ці проста валяецца ў шафе? Прыехала з ебэю і чамусьці ў маім франкенпадзе не працуе, хачу адсекчы варыянт "сам дурак" ці наадварот, у ім запэўніцца. Вывальвае пры загрузцы

[ 3.989609] sierra 3-1:1.0: Sierra USB modem converter detected
[ 3.991260] usb 3-1: Sierra USB modem converter now attached to ttyUSB0
[ 3.991440] usb 3-1: Sierra USB modem converter now attached to ttyUSB1
[ 3.991609] usb 3-1: Sierra USB modem converter now attached to ttyUSB2

і амаль сразу пасьля

[ 6.352136] usb 3-1: USB disconnect, device number 2
[ 6.353229] sierra ttyUSB0: resubmit read urb failed.(-19)
[ 6.353327] sierra ttyUSB1: resubmit read urb failed.(-19)
[ 6.353339] sierra ttyUSB2: resubmit read urb failed.(-19)
[ 6.354137] sierra ttyUSB2: resubmit read urb failed.(-19)
[ 6.355629] sierra ttyUSB0: Sierra USB modem converter now disconnected from ttyUSB0
[ 6.355677] show_signal_msg: 171 callbacks suppressed
[ 6.355681] modem-manager[1118]: segfault at 0 ip b716810e sp bfab5400 error 4 in libmm-plugin-generic.so[b7167000+2000]
[ 6.356076] sierra ttyUSB1: Sierra USB modem converter now disconnected from ttyUSB1
[ 6.356329] sierra ttyUSB2: Sierra USB modem converter now disconnected from ttyUSB2
[ 6.356340] sierra 3-1:1.0: device disconnected

сімка тырчыць ў спэцыяльным слоце, антэну падвесіў на саму картку налепкавую. У miniPCIe слот раней нічога не тыркаў у гэты, здаецца, але мусіць працаваць. Карацей, можа ў каго якія ідэі ці, лепш, другая такая картка каб праверыць. Я з ебэю яшчэ адну замоўлю, але гэта няхутка будзе.
lazyest: (Default)
Намучыўся з усталёўкай, аднак пасьпяхова зладзіў. Сістэма зараз жыве на 120-ке SSD.

DSC_0011

Цягам працаў узгадаў, што даўно выпадкова адламаў шосты саташны раз'ём, давялося калгасіць назад. Цяперака адное што варта перакінуць уласны хоўм-каталёг таксама на SSD.

Эфект, дарэчы, не настолькі заўважны як на ноўце, але таксама вельмі істотны - софт запускаецца вельмі хутка.
lazyest: (Default)
Як пачаў выкабенівацца мой стары Т40, то я тэрмінова знайшоў за сотку на анляйнеры апошняе, што яшчэ можна карыстаць, Т60. Ужо зроблены леновай, але яшчэ падобны на сапраўдны ноўтбук. Нажаль, докстанцыю трэба набываць новую, батарэйку таксама давядзецца ўзяць, але, шчыра, ён хутчэйшы ў некалькі разоў.

Ну і налепкі неяк зьняць трэба, каб было як на старом (8

DSC_4684
lazyest: (Default)
За апошні час крыху тое-сёе прыдбаў, хачу адзначыць у дзёньнічку.

Read more... )
lazyest: (Default)
Усё ж вырашыў напісаць пару словаў, няшмат хто ў нас такія гаджэты карыстаў, можа будзе цікава.

Можа хто ведае, я рэтраград. Даволі даўно прайшоў час, калі я карыстаўся сіменсам, зь якога перайшоў сперша на Nokia N73 (дзякуй адному вядомаму рэбе). Пакарыстаўся пэўны час, зразумеў, што сімбіян мне даспадобы, і пасьля карыстаў Nokia E52. Калі чарговым разам Е52 памерла - то ўзяў пры нагодзе Nokia E7, сэнсарны, з Symbian Belle і QWERTY-клявіятурай. Да чаго я так падрабязна пра гэта пішу? Зараз патлумачу.

Read more... )
lazyest: (Default)
DSC_7808

Шкада.
lazyest: (Default)
У мяне на балконе зьмерз Zyxel P660RU2. Сам ведаю, што мадэм шыльны, але каб ён у -10 усяго толькі зьмерз...
Губляе прыкладна 15% пінгаў да сябе, ну і вонкі канешне таксама. Выцягнуў з паліцы стары 650-ты, перамотаны сіняй ізалентай, з няродным блокам сілкаваньня - працуе, зараза (8
lazyest: (Default)
Вось хто сутыкаўся на ўласныя рукі, патрапіў мне тут нейкі паўэрбанк кітайскі, напісана ажно 20000 ёмістасьці. Як ён і што зараджае покуль не праверыў, хаця натда лёгкі, але пытаньне асноўнае, як хутка ён мусіць сам па сабе разраджацца? У мяне нешта за тры дні ўжо і ня дышыць. Выглядае так:

DSC_6295
lazyest: (Default)
Пасьля пары дажджоў перастаў працаваць мой нікан. Проста не факусаваўся і не клацаў затворам нават ў цалкам ручным рэжыме без аб'ектыву. Зацягнуў на "Прынтінг", за пару дзён парамантаваўся. Дыягназ - "Замена блока сінхранізацыі" ці нешта падобнае. Затвор, на які я асабіста думаў, жывы і жывейшы за іншых (прабег - 200 000 кадраў). Па ўражаньням - стаў значна больш роўна здымаць, у сэнсе раней мог зьнянацку задумацца на паўхвіліны, а пасьля працягнуць,а зараз я наздымаў на канцэрце 400 фотаў і амаль не адчуваў ніякіх затрымак. Цікавы гэты сусьвет :-)

Profile

lazyest: (Default)
lazyest

July 2017

S M T W T F S
       1
2345678
91011 12131415
161718 19202122
23242526272829
3031     

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 22nd, 2017 08:40 am
Powered by Dreamwidth Studios