Feb. 17th, 2015 03:03 pm

FrankenPad

lazyest: (Default)
Зрабіў чарговы крок да ператварэньня свайго Т60 у сапраўднага франкенпада. Апроч SSD замяніў стокавы CoreDuo T2500 на Core2 T7600. Само па сабе я б такое не рабіў, аднак вырашыў памяняць кулер на новы, а падчас пошуку наткнуўся на распродаж Т7600-х па 10 даляраў. Вынікам ёсьць больш халодны проц, як ня дзіва, можа, праўда, я пасту новую паклаў. Ну і крыху гр\е душу думка пра тое, што стары тэзіс пра неапгрэйдабельнасьць ноўтаў крыху пахіснуўся.
lazyest: (Default)
Ці я слушна разумею, што на нібыта новым тутбаі-на-яндексе ня будзе xmpp? Як увогуле ў гэтых маскалікаў, мусіць быць нейкі чат у веб-пысе?
lazyest: (Default)
Як можа хто чытаў, у мяне новы ноўт. У ім родная віфі сеткавая - 802.11g. Сёньня патрапіла мне ў рукі інтэлаўская 802.11n, ну я вырашыў замяніць. Вынік - амаль паўтары гадзіны спроб прапатчыць ці перашыць біас ад 1802: Unauthorized network card is plugged in.
Асабліва непрыемна, што ня даў рады. Можа у каго быў пасьпяховы досьвід? Я б пад якое піва ў кампаніі паўтарыў подзьвіг. Ноўт, нагадаю, IBM T60 не-wide.
lazyest: (Default)
Тэлефанаваў пару хвілінаў таму чалавек, з плачам Яраслаўны "не расьце какос". Што такое, пытаюся. Кажа, зьнял сэрвер, які інет раздаваў, а мадэм пераналадзіць не магу, паказвае толькі статус і ўсё, як пытаецца тэлнетам пераналаджваць. Аднак я ж ведаю гэты прыкол, адразу і пытаюся, якім ты, паскуда, браўзэрам на вэб-морду лезеш? Так і ёсьць, "опэрай". На зюхеля. Малойца :-)
lazyest: (Default)
Так бы мовіць, стукнула ў галаву глупства і з лёгкай рукі [livejournal.com profile] snyt насабачыўся сёньня рабіць піцу на дражавым цесьце. Самыя першыя крокі забыўся сфотаць, першае што маю -

From Pizza 18.12.2011

Read more... )
lazyest: (Default)
У маім кампутары - чатыры вінты. Чаму так - доўга распавядаць, так склалася. Асаблівасьцю гэтага ёсьць тое, што зрэдку ці тое вібрацыі, ці тое недахоп электрычнасьці змушаюць самы гарачы і хуткі з вінтоў адвальвацца. Вынікам гэтага бывае перапаўненьне / аварыйнымі логамі. Гэта такая ўводная (8

Чарговы такі выбрык прывёў да таго, што перастала працаваць пікаса. Дакладней, працаваць-та яна не перастала, а стала кожным разам мяне вітаць, падсоўваць ліцэнзійнае пагадненьне - адным словам, не захоўваць налады. Адразу скажу, пасьля мінулага разу ў мяне да кучы стаіць не афіцыйная пікаса 3.0/лінукс, якая ўяўляе кастомны білд wine, пачак скрыптоў і віндовую пікасу, а тое ж самае, толькі з замененай пікасай на больш новую. Як пачаў высьвятляць, хто вінаваты і што рабіць - то паймаў у каталёге home/.google/picasa/3.0 біты файл нібыла рэестру user.reg. А нідзе ў інэтах не патрапіў на падобнае, можна лічыць сябе першапраходцам па гэтых граблях ((8
lazyest: (Default)
Вось уласна кажучы, сабж. Хто мала-мала адмінскай працай заўмаўся хоць калі - і сам ведае. Во сёньня калега ў мяне вырашыў наштосьці перагрузіць наш беларускі хостынгавы сэрвер, які стаіць у памяшканьні менскай АТС-278. Тэарэтычна, канешне, гэта не праблема, кампутар там новы, жалезьзе магутнае - перагружайся хаця ж бы кожныя пазгадзіны, аднак...

Вось на першы погляд, з пераходам на лічбавы гук мусілі застацца ў мінулым эфекты кшталту 'расьцянуты пасік плэеру'? Фіг вам!
Read more... )
lazyest: (Default)
Вось на першы погляд, з пераходам на лічбавы гук мусілі застацца ў мінулым эфекты кшталту 'расьцянуты пасік плэеру'? Фіг вам!
Read more... )
lazyest: (Default)
У выніку дастаткова пасьпяховага асвойваньня Apple PowerBook G4 дастаў з закрамоў стары PowerBook 1400 Series. Вынікам сталася тое, што я знайшоў афігенны рэсурс http://www.macintoshgarden.org, схованка разнастайнага abandonware, ад гульняў часоў канцу 1980-х і да пачатку 2000-х, і усе гэтыя праграмы якраз на гэты стары яббл. Зараз во паставіў Another World (8

А ўвогуле, склад софту - да Microsoft Office for Macintosh 2001 дый Adobe Acrobat 5.0. Даволі шмат карыснага (8

Не пасьпеў FireFox абнавіцца да чацьвёркі, думаю, усе будуць гуртом Chromium карыстаць, бо ён неблагі (8
lazyest: (Default)
Не пасьпеў FireFox абнавіцца да чацьвёркі, думаю, усе будуць гуртом Chromium карыстаць, бо ён неблагі (8
lazyest: (Default)
Прыйшоўся к мейсцу сёньня мой недабук кітайскі, між іншым. Ад начы зьнік інтэрнэт, ён у мяне наладжаны ад хатнясеткавых часоў праз мадэм, што стаіць на паверх вышэй. Па дарозе да таго мадэма стаяў компексавы сьвіч, 2208, які быў запітаны ад кватэры аднаго са старых сеткафрэндаў, які ж аднак даволі даўно з'ехаў некуды і што і як там з той кватэрай - ніхто не адкажа, нават. Самая сетка загнулася амаль год таму і ўсе лінкі калі дзе і працуюць - то выключна па інэрцыі, бо зьнімаць іх складана і асабліва ня трэба. Адзінае выключэньне - мой гэты лінк да мадэму ў суседа, мінулым годам ён неяк быў зьнікаў з той жа нагоды, аднак тады я нічога не зрабіў, бо сядзеў у гіпсе і знайшоў мажлівасьць пусьціць трафік па іншым канале. Сёньня ж ўначы лінк ізноў зьнік, ад раніцы я пайшоў і пабачыў, што сьвіч тупа не працуе. Усё добра, злучыць два правады - справа нецяжкая, аднак усяго іх там 8 і канешне ж ні адзін не падпісаны, плюс разьмешчаныя яны пад столяй, зусім нязручна. Аднак у мяне ж ёсьць кітайскі небук з сеткавай картай! Пяць хьвілін - і я ўжо з інэтам (8

ёсьць такая штука

From misc

Read more... )
lazyest: (Default)
ёсьць такая штука

From misc

Read more... )
lazyest: (Default)
Уласна, сабж. Пераапрануўся (8

From rovar

Read more... )
lazyest: (Default)
Уласна, сабж. Пераапрануўся (8

From rovar

Read more... )

Profile

lazyest: (Default)
lazyest

September 2017

S M T W T F S
     12
34567 8 9
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 20th, 2017 02:51 pm
Powered by Dreamwidth Studios