Sep. 8th, 2017 02:06 pm

Bike4SDGS

lazyest: (ровар)

Як гэтым годам так я нікуды далёка і не паехаў, то прапанова Праграмы Разьвіцьця ААН прыняць удзел ў велапрабегу Гродна-Менск прыйшлася вельмі да пары. Афіцыйнай нагодай прабегу сталі мэты ўстойлівага разьвіцьця і, асобна, псіхічнае здароў’е, што нам, раварыстам, як нікому блізка. У любым выпадку, няшмат дурняў гатовыя зьняцца на тыдзень з працы і пасунуцца невядома куды, таму папярэдне апроч штатных супрацоўнікаў ПР ААН (выбачайце што пішу абрэвіатурай, але я іх і думаю так) са мной плянаваў ехаць яшчэ адзін чалавек з роварнай грамады, Макс. Апісаньне паездкі было крыху супярэчлівым, таму на ўсялякі выпадак мы дамовіліся, што я бяру намёт, прымус, кацёл і якшто – мы ставімся і ночым-сілкуемся самастойна.

Заброска да Гродны атрымалася файнай, першы дзень імпрэзы адзначаўся масавым велапрабегам у 18 кілямэтраў на Аўгустоўскім канале. Туды былі запрошаныя даволі значныя сілы ад нашага Таварыства, быў аплочаны трансфэр, якім мы і закінуліся.

валанторы ад Менскага Роварнага Таварыства

Read the rest of this entry »

Mirrored from dayship.by.

lazyest: (Default)
Добры дзень. Далей будзе неактуальны і нікому нецікавы пералік уражаньняў ад тыдня карыстаньня BB Q10, таму можаце не чытаць.

Read more... )
lazyest: (Default)
Рыхтуюся да зімы, паставіў новае сьвятло замест старога.

DSC_7476

Read more... )

У хуткім часе адпішу пра ўражаньні ад BlackBerry Q10, якую набыў і карыстаю за асноўны тэлефон цягам амаль тыдня.
lazyest: (Default)
Узяў паіграцца цеплавізар



Read more... )
lazyest: (Default)
Выходныя былі хоць і даволі восеньскімі, але і па-ранейшаму насычанымі на падзеі. У суботу была чарговая Камяніца. Як заўсёды, звазіў туды троху людзей на роварах ну і добра.

Затое ў нядзелю мы-такі вырашылі рвануць на Балдук. Сьмелых нас такіх было тры штукі, нават нешта і шмат. Паехалі ад Гудагаю, праз Астравец, АЭС, Міхалішкі.

From Balduk - 06.09.2015


Read more... )
lazyest: (Default)
'Never trust a computer
you can't throw out a window
'

Steven Wozniak


Я лічу гэты год для сабе нейкім годам нерэальных дасягненьняў, таму апроч іншых ідэй панесла мяне ў Лепель на фэст міфалогіі. Сваёй хадой. 150 кілямэтраў. 8 жніўня, у жарынь. Ну што, даехаў.

From Lepel Fest - 08.8.2015


Read more... )
lazyest: (ровар)
Калі ў 2011 годзе праводзіўся першы марафон "Суседзі" мы такі-паўдзельнічалі ў ім. Наступныя годы неяк правозілі мяне міма, звычайна з нагоды наяўнасьці візы і таму наведваньня Басовішча ў тыя ж даты, але гэтым годам з візамі неяк ня склалася і таму на пытаньне [livejournal.com profile] zeremit ці складу кампанію я асабліва ня думаў.



За чатыры гады з папярэдняга марафону шмат чаго зьмянілася і найперш - траса. Зараз давялося ехаць адзін круг вельмі напружанай і складанай, да якой мой ровар і я сам быў ня вельмі падрыхтаваны. Аднак ня гледзячы на гэта, сваю асалоду атрымаць удалося, пазбавіцца ад бадунскага сіндрому таксама, шкада толькі з-за неабходнасьці ўвесь час трымацца за стырно абедзьвума рукамі аніфотачкі. Нават каб папіць момант трэба было адмыслова маніторыць.

Быў дарэчы сьведкай завалу, дзяўчына завалілася пярэднім колам у яміну і пераляцела праз стырно, мяркую, з наступствамі. Але як дапамагчы ўсё роўна нічым ня мог - пакаціў далей.

Арганізацыя падалася вельмі файнай, траса размечаная 100%, навігатар вісеў непартэбны ад слова зусім, валанторы стаялі амаль на ўсіх больш-меньш заўважных паваротах трасы, шчыра, пасьля Налібокаў вельмі ўразіла.

Вынікам, ці паеду наступным разам пры нагодзе? Калі ня будзе перакрыцьця графіку з іншыма імпрэзамі - абавязкова.

ЗЫ: Выніковы прабег за дзень - 66.6 кілямэтраў (8

upd: знайшоў фотаньку з трасы

Read more... )
lazyest: (Default)
Если рассудок и жизнь дороги вам, держитесь подальше от торфяных болот

Вы ж ведаеце, я дурнаваты і не лячуся. Вырашыў, што пасьля пасьпяховага Б300 і марафону па немцах ехаць на Налібоках дыстанцыю, меньшую за агульную - некамільфо. Папёрся, ёлупень. Думаў, здолею сярэднюю кілямэтраў 17 трымаць, каб раненька прыехаць, паспаць якую гадзінку і сарвацца дадому зранку сабачку вывесьці. Ага.



Read more... )
lazyest: (Default)
Нешта ўвесь час некуды бягу і няма калі напісаць колькі словаў у жэжэшачку. Паспрабую выправіцца.

Пра ровары - ацанілі разам з [livejournal.com profile] ukurka брэветы. Гэта такая француская трасца, асфальтавы маратон на вялікую адлегласьць. Увосень мінулага году мы каталі 200 км каля гораду, а гэтым годам адразу замахнуліся на Ўільяма нашага Шэкспіра 200 і 300. Атрымалася вельмі няблага. 200 каталі каля Полацку, арганізавана было тамтэйшым клюбам "На ШОСсеры" (ці неяк падобна). Read more... )
lazyest: (Default)
Псіхануў і замовіў сабе ў ноўт яшчэ кардрыдэр у PCCard і WCDMA MiniPCIe з сімкартчыталкай і антэнай. За хату давядзецца ісьці плаціць на пошту гатоўкай :-)
lazyest: (Default)
Ідэя праехаць бревет прыйшла да мяне два гады таму. Падчас рэканструкцыі пераходу Напалеона праз Бярэзіну мы пазнаёміліся са спадаром Comissar, які ладзіць у Беларусі бреветы - асфальтавыя марафоны на вялікія дыстанцыі. На наступны, 2013 год мы так і не сабраліся, на 2014 адкрыцьцё бреветных пакатухаў адклалася з-за паломкі рамы. Але прыйшла восень і нішто не замінала рэалізацыі даўняй думкі.

Read more... )
lazyest: (Default)
Як лета выдалася досыць сьпякотным, то і мы дома не сядзім. Ад 18 па 30 ліпеня мы з Наташай вандравалі па эўропах.

Асноўнай мэтай быў канцэрт Dream Theater у Будапешце, аднак і да гэтага мы троху пабадзяліся. Напрыклад, заехалі на Басовішча.



З-за стомленасьці ад папярэдняй вандроўкі па Балтыцы, большасьць маршруту была хоць і з роварам, аднак на цягніку. Але тым ня меньш, 450 кілямэтраў мы накруцілі.

Read more... )
lazyest: (Default)
За апошні час крыху тое-сёе прыдбаў, хачу адзначыць у дзёньнічку.

Read more... )
lazyest: (Default)
У мяне на балконе зьмерз Zyxel P660RU2. Сам ведаю, што мадэм шыльны, але каб ён у -10 усяго толькі зьмерз...
Губляе прыкладна 15% пінгаў да сябе, ну і вонкі канешне таксама. Выцягнуў з паліцы стары 650-ты, перамотаны сіняй ізалентай, з няродным блокам сілкаваньня - працуе, зараза (8
lazyest: (Default)
Пасьпяхова даехалі ўчора дадому, Адзеса-Здолбунів, Здолбунів-Удрыцк, Удрыцк-Баранавічы, Баранавічы-Менск. Цяжка было на мяжы працягнуць усё за адзін заход і перапакоўка ў Баранавічах за 10 хвілін таксама была крыхзу экстрэмальнай. Нічога з багажу не пабілася, не паламалася, алькаголь давезлі пасьпяхва, плян-кабан рэалізаваны. Агульны роварны прабег - 850 кілямэтраў за два тыдні. Фатаздымкамі я буду вас цкаваць яшчэ бліжэйшых пару тыдняў.
lazyest: (Default)
Нешта я лянуюся ўвесь час напісаць колькі словаў пра тое, куда заносіць колы майго ровару, і мяне разам зь ім. У гэтыя выходныя нашы колы былі ў Ськідзелі-Гародні. Нават найпаганейшы прагноз надвор'я не напужаў самых упоратых і з лікам 3/5 (тры чалавекі на пяць квіткоў) з надыходам шабату мы рушылі у бок Ськідзелю.

From Skidel-Hrodna - 14.09.2013


Read more... )
lazyest: (Default)
Ізноў выходныя дні праходзяць па-за горадам, гэтам разам - Вольнае Паветра і фэст "Млын", субота і нядзеля. 168 кіламетраў роварам, і надор'е амаль не замінала.

From Mlyn - 24.08.2013


Больш фотаў пад катам

Read more... )
lazyest: (Default)


http://www.everytrail.com/view_trip.php?trip_id=2260938 наш трэк.

Татальна прытупілі з вуліцай-раёнам, сьцягаліся ажно на Маскоўскую. Змарозілі з Фабрычнай, так і не раскруцілі, але чамусьці цягаліся на Ракаўскую-Вызваленьня. Ведаў пра шыльду з аўтобусамі на Траецкім, але не знайшоў знаку і коду, таму абшукаліся ўсіх прыпынкаў 18-га і таму падобных ў ваколіцах Кісялёва/Куябывшава. А, як і шмат хто пратупілі пра забярэжную частку Чырвонаармейскай, асабліва шкада, по пару год таму былі там пункты. А так гарна пакруцілі (8

Квэсты аганёк. Гульня супэрская. Дзякуй :-)

Спасылка да старонкі гульні: http://www.otryv.by/?index=games&id=68

Profile

lazyest: (Default)
lazyest

September 2017

S M T W T F S
     12
34567 8 9
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 20th, 2017 02:51 pm
Powered by Dreamwidth Studios