lazyest: (ровар)
Паспрабую троху сістэматызаваць расповеды пра сваю вандроўку па Нарвэгіі.

Мінулы год нельга назваць неяк асабліва пасьпяховым з фінансавага боку, таму ніякіх напалеёнаўскіх плянаў па замежных вандроўках я не рабіў. Аднак у красавіку прыкладна, праз Наташу да мяне патрапіў кантакт чалавека, што шукаў кампанію для працяглай вандроўкі па Нарвэгіі. Усе мае веды пра Нарвэгію на той момант абмяжоўваліся фразай "там усё дорага", таму адразу я ўсур'ёз прапанову не ўспрымаў. Аднак па размове з Алегам (так завуць таго дзіўнага чалавека) высьвятлілася, што вандроўка мусіць стаць бюджэттнай, аўтаномнай і пацягнуць няшмат грошай.

Read more... )
lazyest: (Default)
Нешта вясна не сьпяшалася, таму толькі 2 красавіка нарэшце сабраўся на першы сапраўдны выезд. Заплянаваўся ён можна за тры тыдні са спадзевам на пацяпленьне, так і атрымалася. На паехалях было заяўлена так: паехалі .
За тыдзень да паездкі давялося замяніць задні вобад , а за два дні да - яшчэ і пярэдні, пра гаўняныя калодкі я яшчэ напішу. Апроч таго падчас замены тапталак выкруціў разьбу з сістэмнага шатуна, што таксама не прыдавала асаблівага аптымізму, але як сабраўся - то варта ехаць. Таму 5:50 на гадзінніку - і я на вакзале.

Абраная з-за звычайнай малалюднасьці гудагайка гэтым часам была зусім не малалюднай, бо перавозіла таксама ўдзельнікаў пакатухі ад rea85, пра якую я проста ня ведаў. Аднак мы ўдвух спакойна дабраліся да Маладзечна, гэтым разам без прыгодаў пераселі на лідскі дызель, у якім было так ціха, што атрымалася нават крыху паспаць. 10:30 - выгрузка ў Гаўі.

Сонца пасьпела добра прагрэць паветра, ехаць было вельмі прыемна. Да Іў'я даляцелі на адным подыху.
From Hauya-Iue-Usialub-Lubcza-Mir :: 02.04.2016


Гэтым разам я мэтанакіравана знайшоў былую сінагогу і забацаў сабе лучок.

From Hauya-Iue-Usialub-Lubcza-Mir :: 02.04.2016


Касьцёл, мячэт - усё было, нікуды ня зьнікла. Бар "моладзевы" да 12 не працуе, таму надзея папіць кавы пачала свой доўгі цыкл адкладаньня напотым. Увогуле, гарадок вельмі прыстойны, спадзяюся яшчэ завітаць да яго.

From Hauya-Iue-Usialub-Lubcza-Mir :: 02.04.2016


Read more... )
lazyest: (Default)
Вырашыў пасьпець да сьнегу закрыць яшчэ адзін з пунктаў сваіх хацелак. Шмат ахвочых спроба не сабрала, але вынікам паехалі ўдвух. Каб крыху паспаць вырашыў стартаваць электронам на 6:40, а не 4:40 як ў мінулы раз. Нечакана набіўся гэты цягнік амаль поўны, куды можна ехаць у такую рань? Але фіг на яго, паехалі.

From Smaliany - 28.11.2015


Read more... )
lazyest: (Default)
У мінулую суботу зладзіў з [livejournal.com profile] ukurka і [livejournal.com profile] zeremit выезд у Жёмыслаўль, інспіраваны навінамі аб продажы палацу Ўмястоўскіх нейкаму йарданскаму шэйху. Ну, вырашылі паглядзець, як-што перад мажлівай рэстаўрацыяй і перабудовай. Ну а покуль плянаваў маршрут, то высьвятліў, што Суботнікі - гэта якраз там. Ну і таму назва на пакатуху знайшлася сама сабою.
Вельмі няпэўныя былі пра надвор'е, але вырашылі ехаць. Як прыйшла амаль зіма, то і пакатухі сталі пераважна цягніковымі. Стартанулі а 6-й ранку гудагайкай, падзівіліся анамальнаму натоўпу народу. Прачакалі гадзіну ў Маладзечна, ледзь не паехалі на Полацак, добра што ў час перабеглі. У лідскім дызеле ехалі разам з яшчэ большымі вар'ятамі, што ехалі ў двухдзённы паход. Аднак як бы то не было, а недзе 10:30 выпаўзьлі ў Юрацішках.

From Na radzimu Pazniaka :: 21.11.2015


Read more... )
lazyest: (Default)
Там, сябры, такі ёсьць шанец ехаць бусікам на Куяльнік. Плян такі:

выезд чацьвер, 08.10, дзесь уначы
даезд увечары пятніцы 09
субота сам Куяльнік
вяртаньне ад ранку нядзелі старт і потым як пасьпеем.

Прыкладна па сотцы з носу будзе каштаваць.

Хто хоча прыняць удзел - пішыце мне, часу няшмат.
lazyest: (Default)
У любым незразумелым выпадку - выяжджай на пакатуху з гораду.
Нягледзячы на сумныя падзеі ў жыцьці, прынятае загадзя рашэньне з'ехаць на дзень нібыта гораду з гэтага самага гораду было рэалзаванае. На Камяніцы ў рукі патрапіў флаер фэсту "Карчма", дый і да таго нешта пра яго ў сетцы бачыў, вось і вырашылі праведаць. Самі парэшткі будынку мы з Міхалам заўважылі падчас маркіроўкі апошняга кавалка Валожынскіх гасьцінцаў дзесь напачатку лета, таму як туды даехаць я сабе ўяўляў. Таму поўдзень суботы - і мы на вакзале, грузімся ў гарадскія лініі да Заслаў'я. Добра зрабілі, дарэчы, што прыехалі загадзя, бо і людзей было поўна, і ровараў апроч нашых нямала.

Read more... )
lazyest: (Default)
Выходныя былі хоць і даволі восеньскімі, але і па-ранейшаму насычанымі на падзеі. У суботу была чарговая Камяніца. Як заўсёды, звазіў туды троху людзей на роварах ну і добра.

Затое ў нядзелю мы-такі вырашылі рвануць на Балдук. Сьмелых нас такіх было тры штукі, нават нешта і шмат. Паехалі ад Гудагаю, праз Астравец, АЭС, Міхалішкі.

From Balduk - 06.09.2015


Read more... )
lazyest: (Default)
Працягваю вывучаць беларускі край. Гэтымі выходнымі спачатку ў суботу не атрымалася, а ў нядзелю ўсё ж так. Ізноў з [livejournal.com profile] mihhas_barada а 4 ранку мы сабраліся на вакзале з тым, каб праехаць па чарговых маляўнічых мясьцінах нашае краіны і давесьці самім сабе, на што мы здольныя.

From Zelwa-Synkaviczy-Slonim-Zyroviczy - 23.08.2015


Read more... )
lazyest: (ровар)
Пасьля закрыцьця першага гэштальту з Лепелям адразу вырашыў закрыць і другі застарэлы. Ад часоў паездкі ў Браслаў усё думаў, як патрапіць у Відзы, паглядзець тамтэйшы касьцёл. Але ж адлегласьць немалая, пад'ехаць цягніком амаль ніяк - таму доўгі час гэты плян быў з большага абстрактным. І толькі пасьля пары-тройкі брэветаў і пасьпяховага Лепелю вырашыў-такі рэалізаваць даўнюю задуму.

Знайсьці кампанію было складана, на паехалях ніхто не адгукнуўся, добра што дамовіўся з [livejournal.com profile] mihhas_barada, бо адному ночыць на вольным паветры ўсё ж крыху сумнавата. У выніку 5:50 ранку, субота, я на чыгуначным вакзале і зьнянацку сустракаю некалькі дзясяткаў іншых раварыстаў, частка зь якіх нават едзе надалей з намі ў адным гудагайскім дызеле. 8:40, Солы, мы стартуем наш маршрут.

Read more... )
lazyest: (Default)
'Never trust a computer
you can't throw out a window
'

Steven Wozniak


Я лічу гэты год для сабе нейкім годам нерэальных дасягненьняў, таму апроч іншых ідэй панесла мяне ў Лепель на фэст міфалогіі. Сваёй хадой. 150 кілямэтраў. 8 жніўня, у жарынь. Ну што, даехаў.

From Lepel Fest - 08.8.2015


Read more... )
lazyest: (Default)
Даволі стыхійна атрымалася так, што прыкладна 10 дзён я правёў у вандроўке па Нямеччыне, дзе прыняў удзел у роварным марафоне з сабжавай назвай. Як я туды патрапіў, што гэта такое і ці варта цягнуцца на падобныя імпрэзы - паспрабую распавесьці.

bfpane

Read more... )
lazyest: (Default)
Не сьпяшаецца тутбай публікаваць, таму паспрабую тут выкласьці.

Read more... )
lazyest: (Default)
Як лета выдалася досыць сьпякотным, то і мы дома не сядзім. Ад 18 па 30 ліпеня мы з Наташай вандравалі па эўропах.

Асноўнай мэтай быў канцэрт Dream Theater у Будапешце, аднак і да гэтага мы троху пабадзяліся. Напрыклад, заехалі на Басовішча.



З-за стомленасьці ад папярэдняй вандроўкі па Балтыцы, большасьць маршруту была хоць і з роварам, аднак на цягніку. Але тым ня меньш, 450 кілямэтраў мы накруцілі.

Read more... )
lazyest: (Default)

Гэтым годам мы ізноў на Басовішчы. Даехалі роварамі праз Бераставіцу, што лічылася немагчымым. Гледачоў у першы дзень было падобна на мінулы год, а сёньня пабачым. Набылі квіткі да Кракаву, мусім а 9 ранку быць у Беластоку на вакзале. Чмоке ўсім.

lazyest: (Default)
Покуль я пішу страдыцыйную справаздачу па паездцы, паспрабую коратка зрабіць резюмэ для ЖЖ.

другая частка

Read more... )
Jun. 20th, 2014 12:36 am

Рыга

lazyest: (Default)
Даехалі амаль без прыгодаў. Рана ўстаём, таму спаць.
lazyest: (Default)


Нешта я выключна ў фэйсбук справаздачыўся, а тут закінуў. Едзем мы ўчатырох па балтыйскім узьбярэжжы роварамі, ужо праехалі 600 км. Стартавалі ад Крулеўшчызны, даехалі да Даўгаўпілсу, далей скокнулі да Плявінас і далей праз Эрглі да Цесіс. там ізноў скокнулі цягнічком да Валгі і потым да Тарту. Ад Тарту рушылі цягніком да ўзьбярэжжа каля Таллінну. Пажылі два дні ў кэмпінгу з лазьняй, даехалі да Таллінну. Пасьля - Пярну,  ночылі на беразе блізу мяжы Эстоніі з Латвіяй і зараз падʼязджаем да Рыгі. Увесь час надворʼе даждлівае, нават сьнег ішоў. Але мы працягваем, чакайце на фоты :-)

lazyest: (Default)
Выйшла на тутбаі мая справаздачка.

http://auto.tut.by/news/exclusive/399113.html

Што праўда, у выніковы тэкст частка матэрыялу не патрапіла, таму я поўную вэрсію выклаў на велабаі

http://veloby.net/blog/lazy/2014/05/rizhskie-vykhodnye-polnaya-versiya

Калі цікава - каліласка, чытайце, задавайце пытаньні (8
lazyest: (Default)
Чамусьці вырашыў працягнуць свой удзел у штодзённым красавіцкім катаньні роварам неяк выключна. Гэтым годам атрымалася некалькі дзён выходных напрыканцы месяцу, таму даволі даўно была задума скарыстацца шэнгенскім мульцікам і выкаціцца да Рыгі.

Тыдні за два-тры да заплянаваных датаў пачаў варушыць warmshowers.org у пошуках хосту, знайшоў кропку ў Йонішкіс і ў самой Рыге, паглядзеў, што ад Рыгі да Менску ходзіць Люксаўскі аўтобус за нявельмі дорага, атрымаў ад Люксу адказ пра ровары, карацей, учарнавую нешта сабе рыхтаваўся. Аднак ніяк не адказваў ніхто з Шаўляю, які быў вельмі істотным пунктам на нашай мапе. У апошні дзень перад плянаванай вандроўкай, калі ўжо ўсё было перадвызначана і нікуды мы ня ехалі, падчас вяртаньня недзе а дзясятай гадзіне дадому атрымліваю тэлефанаваньне ад жонкі, якая паведамляе, што ёй адказаў у couchsurfing чалавек і будзе рады нас бачыць. Што ж, зьнянацку!

Read more... )

Profile

lazyest: (Default)
lazyest

July 2017

S M T W T F S
       1
2345678
91011 12131415
161718 19202122
23242526272829
3031     

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 22nd, 2017 08:49 am
Powered by Dreamwidth Studios