lazyest: (Default)
Нешта я больш ні пра што і не пішу, але як ёсьць, зьнянацку пачалася вясна і зьняў сёньня шыпаванку. Прыкладна 7500 км
lazyest: (Default)
Расклаўся на нейкай складцы мясцовасьці задні вобад, толькі 7250 км праехаў пада мной, але ён адразу быў карыстаны. Паставіў новы, 65 бынаў каштавала разам з новымі сьпіцамі.
Jan. 13th, 2017 10:57 am

7000 км

lazyest: (Default)
Нешта марудна ўзімку едзецца, дый хадавая зусім скаталася.
lazyest: (Default)
Псіхануў чамусьці і паставіў шыпаваную гуму. Прабегу недзе 6400 км.
Nov. 19th, 2016 06:29 pm

6000 км

lazyest: (Default)
сабж. Ад чэрвеня 2016
lazyest: (Default)
Паглядзеў за вакно, глянуў на прагноз і паставіў замест сьлікаў міжсезонкавую злую гуму. Прабег 5532 км.
Oct. 3rd, 2016 07:02 pm

5000 км

lazyest: (Default)
сабж

ps: новая карэтка
Aug. 27th, 2016 08:32 pm

4000 км

lazyest: (Default)
сабж. Ад чэрвеня 2016.
lazyest: (ровар)
Паспрабую троху сістэматызаваць расповеды пра сваю вандроўку па Нарвэгіі.

Мінулы год нельга назваць неяк асабліва пасьпяховым з фінансавага боку, таму ніякіх напалеёнаўскіх плянаў па замежных вандроўках я не рабіў. Аднак у красавіку прыкладна, праз Наташу да мяне патрапіў кантакт чалавека, што шукаў кампанію для працяглай вандроўкі па Нарвэгіі. Усе мае веды пра Нарвэгію на той момант абмяжоўваліся фразай "там усё дорага", таму адразу я ўсур'ёз прапанову не ўспрымаў. Аднак па размове з Алегам (так завуць таго дзіўнага чалавека) высьвятлілася, што вандроўка мусіць стаць бюджэттнай, аўтаномнай і пацягнуць няшмат грошай.

Read more... )
lazyest: (Default)

Originally published at dayship.by. You can comment here or there.

Закінуў колькі фота ў сваю Пікасу

lazyest: (Default)

Originally published at dayship.by. You can comment here or there.

Прыкладна такія відэа здымала камэрка

https://youtu.be/rFio8aolsxA

lazyest: (Default)

Originally published at dayship.by. You can comment here or there.

Апрацаваў дадзеныя з трэкеру, візуалізацыя на everytrail

lazyest: (Default)

Originally published at dayship.by. You can comment here or there.

Пасля колькі дадатковых прыгодаў падчас вяртаньня, а 3 ночы вярнуўся дахаты. чатыры поўныя тыдні, 1635 км ад дзьвярэй да дзьвярэй.

lazyest: (Default)

Originally published at dayship.by. You can comment here or there.

Другі раз падчас вяртаньня не трапляем у цягнік. Гэтым разам на рэгіянальны Трондхайм-Хамар. Падтрымка перавозчыка запэўніла мяне, што квіткі на ровар не бранююцца на такіх цягніках, а ўсё вырашае кандуктар. А той у сваю чаргу пакінуў нас чакаць, покуль пасажыры закідаюць мейсцы роваровыя сваімі торбамі, а потым сказаў ‘выбачайце, мест няма’. Праз гэта мы стартанем да Осла на 30 гадзін пазьней і ўдвая даражэй. І ў чаканьні новых непрыемнасьцяў.

Добрая навіна ў тым, што атрымаўся час паглядзець на Трандхейм, гэта норм.

DSC_7689

Read the rest of this entry  )

Jul. 23rd, 2016 02:21 pm

3000 км

lazyest: (Default)
Чарговая тысяча ў вельмі неспрыяльных умовах, але як ёсьць
lazyest: (Default)

Originally published at dayship.by. You can comment here or there.

Пасьля рашэньня не чакаць на цягнік з незанятымі роварнымі мейсцамі мы паехалі на поўдзень, у Мо І Рану. Пагода памянялася ў лепшы бок.

DSC_7429

Нарэшце, сталі ў нацыянальным парку каля ракі ў кампаніі вясёлых французаў.

,DSC_7452

lazyest: (Default)

Originally published at dayship.by. You can comment here or there.

Як учора мы не патрапілі ў цягнік праз адсутнасьць квітку на ровар, то ночка атрымалася нярвовая. Зараз мы маем плян, едзем да Мо І Рана, а там ужо ёсьць квіток да Трондхайма. Трымайце за нас пальцы.

lazyest: (Default)

Originally published at dayship.by. You can comment here or there.

Даехалі да Фаўске, набылі квіткі да Трондхайма, хутка адʼяджаем. 120 баксаў квіток і што як з роварамі покуль ня ведаю. Чмоке ўсім

 

Упд, не паехалі

Profile

lazyest: (Default)
lazyest

September 2017

S M T W T F S
     12
34567 8 9
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 20th, 2017 02:10 am
Powered by Dreamwidth Studios