lazyest: (Default)
2017-07-19 11:43 am

ланцугі мяняю

Другі катаны ланцуг заступае на працу. Прабегу 10983 (+61200)
lazyest: (Default)
2017-07-12 01:48 pm

новая ўтулка

Дакатаў за 10 тысяч кілэмэтраў заднюю ўтулку, таму зараз на новай. Каштавала 30 баксаў разам са сьпіцамі і працай. Дарэчы, слова "утулка" зусім нейкае недарэчнае, як больш па-беларуску сказаць? Полякі кажуць "пяста", таксама неяк не па-наску... Прабег, дарэчы, 10600 км (+61200)

ps: чэхі і славакі кажуць "набой кола".
lazyest: (Default)
2017-07-01 12:55 pm

10000 (+61200) км.

Падчас вандроўкі па Палесьсі праехаў праз чарговую адзнаку.
lazyest: (Default)
2017-06-30 01:47 pm

ланцуг номер 1 на другі круг

Уласна, замяніў ланцуг на катаны 1-ы. Прабег 9943 (+61200)
lazyest: (Default)
2017-06-27 04:45 pm

Новая рама, новы ровар

Як зварка старой рамы выявіла складанасьці ў падсядзельнай зоне, атрымалася разжыцца занядорага іншай храмолькай, Author Mystic, 21,5", з радной вілкай, да якой прывараны дадатковы шток і адаптэр на A-head. Выглядае неяк такім чынам:

Маркую, варта пааб'яднаць усе прабегі ўсіх ровараў і весьці ўлік уласнага прабегу (8 А покуль на адомэтры 9825(+61200)
lazyest: (Default)
2017-06-05 02:36 pm

раме гамон

Крыху не дацягнуўшы да 10000 паламалася рама.

Паспрабуем паварыць, неяк жа мусіць храмоль сабе праявіць. Але нетаропка шукаю камцу на храмоль, 26" колы, 21+" растоўка, пад вібрэйкі.
lazyest: (Default)
2017-05-03 10:33 am

трэці ланцуг VENTURA

У межах акцыі "катаем тры ланцугі" паставіў трэці з шэрагу. прабег 9180.
lazyest: (Default)
2017-04-21 10:46 pm

9000 км

Сабж. Ад чэрвеня 2016.
lazyest: (Default)
2017-04-05 12:54 am

Прыкладная нэкрафілія

З шэрагу нагодаў разжыўся зьнянацку старым ноўтам HP6120. Рабіць зь ім асабліва нечага, дык вырашыў пафарбаваць вочы ў чырвоны колер і паставіць на яго FreeBSD.

Шчыра, пасьля гадоў, праведзенных пераважна з папсовымі дэбіянамі і тым больш Убунтай, я і забыўся, якія спартанскія інсталеры некалі былі (8 Узгадаць гэта лёгка пры дапамозе фры.

Пасьля ізноў-такі шмат год нетворк мэнеджеру прычапіцца да вайфаю праз кансоль - дасягненьне.

Найбольш сюрпрыз мне прынес сам ноўт. Ён верай і праўдай адпрацаваў на офісе шмат год, а зараз спісвацца. Пасьля ўсталёўкі фрібсд на ім занятна "заліпла", чакаючы на любы націск кнопкі, літары маглі дупліцца па тры-чатыры за адно націсканьне - карацей, не жыцьцё было. Проста ад няма іншых ідэяў абнавіў біос. Усё адразу запрацавала, хаця ніякіх сур'ёзных запісаў у логу зьменаў заяўлена не было, дый вэрсіі адрозьніліся ня надта.

ЗЫ: Можа у каго валяюцца непатрэбныя SO-DIMM DDR1 па 512 мег? Адсыплю на замену штук 6-8 па 256 (8

ЗЗЫ: Ёсьць яшчэ HP 9110 тых жа часоў, з паўнавартастым дэсктопным PIV на 3 гігагерцы ўнутры, ён чакае на кантактную группу для вінтоў, што едзе з ебэю. Туды запілю гентуу (8
lazyest: (Default)
2017-04-04 12:20 pm

3 ланцугі: другі пайшоў

Вырашыў паспрабаваць-такі гэтым годам выкатаць тры ланцугі па чарзе. Паставіў другі VENTURA, 8530 км прабегу зараз.
lazyest: (Default)
2017-04-01 01:11 pm

Час на сьлікі

Самыя сучасныя Continental Traffic'і ідуць ў сховішча і выкатваюцца Швальбы Марафон, прабег 8445.
lazyest: (Default)
2017-03-14 10:53 am

8000 км

Неяк закруціўся, а на днях ужо праехаў праз чарговую тысячу
lazyest: (Default)
2017-03-11 03:23 pm

зіма скончылася

Уласна, замяніў хадавую пасьля зімы. Варта яшчэ паставіць новыя ролікі на деор, але не ўсё адразу. Прабег 7908 км. Вынікам узімку 1500 км.
lazyest: (Default)
2017-02-21 04:16 pm

вясна прыйшла

Нешта я больш ні пра што і не пішу, але як ёсьць, зьнянацку пачалася вясна і зьняў сёньня шыпаванку. Прыкладна 7500 км
lazyest: (Default)
2017-01-24 07:47 pm
Entry tags:

новы вобад

Расклаўся на нейкай складцы мясцовасьці задні вобад, толькі 7250 км праехаў пада мной, але ён адразу быў карыстаны. Паставіў новы, 65 бынаў каштавала разам з новымі сьпіцамі.
lazyest: (Default)
2017-01-13 10:57 am

7000 км

Нешта марудна ўзімку едзецца, дый хадавая зусім скаталася.
lazyest: (Default)
2017-01-02 12:24 pm

Біг бразер

Really watching you. Покуль людзі аліў'ешачку спажывалі, я паставіў атрыманую перад новым годам з Кітаю камэрку. Вельмі раю, кошт камэры - каля 15 даляраў, робіць 720р, адказвае па IP. MISECU IPC-DM35. На борце стаіць прыпылены веб-інтэрфэйс з ActiveX, але аднойчы выдраўшы урл, па якім аддаецца струмень, можна браць яго проста па rtsp.

DSC_1281

інфа па урлах https://www.ispyconnect.com/man.aspx?n=MISECU

upd: Дадаў другую камэру

DSC_1282
lazyest: (Default)
2016-12-07 02:15 pm
Entry tags:

шыпаванка

Псіхануў чамусьці і паставіў шыпаваную гуму. Прабегу недзе 6400 км.
lazyest: (Default)
2016-11-19 06:29 pm
Entry tags:

6000 км

сабж. Ад чэрвеня 2016
lazyest: (Default)
2016-11-07 07:35 pm
Entry tags:

NAS у хаце

Даўно плянаваў замяніць глюкавы прынт-сэрвер на іншы, нарэшце сумясьціў гэта з новым NAS.

Вінт уткнуў які быў, з нейкімі нават даннымі, таму давялося паскакаць, выцягнуць-такі сафцінку (ёсьць нават deb'ка) і пабачыць статус "памылка вінта".

DSC_8806

Паглядзім, як будзе.