Mar. 14th, 2017 10:53 am

8000 км

lazyest: (Default)
Неяк закруціўся, а на днях ужо праехаў праз чарговую тысячу
lazyest: (Default)
Уласна, замяніў хадавую пасьля зімы. Варта яшчэ паставіць новыя ролікі на деор, але не ўсё адразу. Прабег 7908 км. Вынікам узімку 1500 км.
lazyest: (Default)
Нешта я больш ні пра што і не пішу, але як ёсьць, зьнянацку пачалася вясна і зьняў сёньня шыпаванку. Прыкладна 7500 км
lazyest: (Default)
Расклаўся на нейкай складцы мясцовасьці задні вобад, толькі 7250 км праехаў пада мной, але ён адразу быў карыстаны. Паставіў новы, 65 бынаў каштавала разам з новымі сьпіцамі.
Jan. 13th, 2017 10:57 am

7000 км

lazyest: (Default)
Нешта марудна ўзімку едзецца, дый хадавая зусім скаталася.
lazyest: (Default)
Really watching you. Покуль людзі аліў'ешачку спажывалі, я паставіў атрыманую перад новым годам з Кітаю камэрку. Вельмі раю, кошт камэры - каля 15 даляраў, робіць 720р, адказвае па IP. MISECU IPC-DM35. На борце стаіць прыпылены веб-інтэрфэйс з ActiveX, але аднойчы выдраўшы урл, па якім аддаецца струмень, можна браць яго проста па rtsp.

DSC_1281

інфа па урлах https://www.ispyconnect.com/man.aspx?n=MISECU

upd: Дадаў другую камэру

DSC_1282
lazyest: (Default)
Псіхануў чамусьці і паставіў шыпаваную гуму. Прабегу недзе 6400 км.
Nov. 19th, 2016 06:29 pm

6000 км

lazyest: (Default)
сабж. Ад чэрвеня 2016
lazyest: (Default)
Даўно плянаваў замяніць глюкавы прынт-сэрвер на іншы, нарэшце сумясьціў гэта з новым NAS.

Вінт уткнуў які быў, з нейкімі нават даннымі, таму давялося паскакаць, выцягнуць-такі сафцінку (ёсьць нават deb'ка) і пабачыць статус "памылка вінта".

DSC_8806

Паглядзім, як будзе.
lazyest: (Default)
Пасьля апгрэйду да 16.10 адсохла сетка ува ўбунце. Палез корпацца - а яна да ўсіх інтэрфейсаў стала чапляцца, у тым ліку - да впн, а па ім нешта ня вельмі. Яўна пакінуў толькі eth0 і wlan0 - запрацавала як сьлед. Майце на ўвазе, хто падобнае практыкуе.
lazyest: (Default)
Паглядзеў за вакно, глянуў на прагноз і паставіў замест сьлікаў міжсезонкавую злую гуму. Прабег 5532 км.
lazyest: (Default)
Колькі год не было асаблівае нагоды глядзець на віндовыя антывірусы, а тут спатрэбілася і раптам! Можа я не зьвяртаў увагі і гэтак даўно, але Авіра ўмее ня толькі працаваць на сэрверных віндавсах, але і дэплоіцца і кіруецца праз веб. Як меньш, дэкларуе такую мажлівасьць, інтэрфейсік неблагі. Сюрпрыз.
Oct. 3rd, 2016 07:02 pm

5000 км

lazyest: (Default)
сабж

ps: новая карэтка
Aug. 27th, 2016 08:32 pm

4000 км

lazyest: (Default)
сабж. Ад чэрвеня 2016.
lazyest: (ровар)
Паспрабую троху сістэматызаваць расповеды пра сваю вандроўку па Нарвэгіі.

Мінулы год нельга назваць неяк асабліва пасьпяховым з фінансавага боку, таму ніякіх напалеёнаўскіх плянаў па замежных вандроўках я не рабіў. Аднак у красавіку прыкладна, праз Наташу да мяне патрапіў кантакт чалавека, што шукаў кампанію для працяглай вандроўкі па Нарвэгіі. Усе мае веды пра Нарвэгію на той момант абмяжоўваліся фразай "там усё дорага", таму адразу я ўсур'ёз прапанову не ўспрымаў. Аднак па размове з Алегам (так завуць таго дзіўнага чалавека) высьвятлілася, што вандроўка мусіць стаць бюджэттнай, аўтаномнай і пацягнуць няшмат грошай.

Read more... )
lazyest: (Default)

Originally published at dayship.by. You can comment here or there.

Закінуў колькі фота ў сваю Пікасу

lazyest: (Default)
Гэтую гісторыю я часьцяком распавядаю, але ў анлайне, здаецца, не пісаў.
Калісьці я быў малады і мне былі патрэбныя грошы і працаваў адмыслоўцам па 1С. Ну, вялікім знаўцам ня быў, але тое-сёе падкруціць, паставіць-паадмініць-памаляваць нескладаныя формачкі быў здатны. Ну і праз вядомую ў вузкіх кругах ВірусБлокАду патрапляліся мне новыя кантрагенты часам. І вось, адныя зь іх спачатку працяглы час карысталіся складской 1С, якую я неяк давёў да іхных патрэбаў, але ў пэўны момант з-за касякоў як маіх, так і працаўнікоў было прынятае рашэньне зьвярнуцца да гуру.
Гуру прыехаў на ўласным аўто, з уласным мабільным тэлефонам (2002-2003 год), вельмі аўтарытэтны. Доўга слухаў пра прадметную вобласьць, па справе адпускаў каментары - карацей, на мяне, маладога і зялёнага, пакінуў вельмі прыязнае ўражаньне профі за справай. Пасьля даволі працяглы час ён займаўся адаптацыяй сваей канфігурацыі пад патрэбы замоўцы, покуль я зьбіраў і наладжваў тэрмінальны сэрвер (упершыню, здаецца). І вось прыйшоў дзень Ч, гадзіна Х і як звычайна, поўная Ж. Канфігурацыя была залітая на сэрвер, нейкія данныя нават імпартнутыя - і мы зазірнулі ў інтэрфейс. Звычайны 1С-авы інтэрфэйс "Торговля" за выключэньнем таго, што ўсі вольныя мясьціны ў формах былі занятыя ПАКЕМОНАМІ. Функцыянал, здаецца, быў адэкватным. Ад тога моманту я сьвядома спыніў займацца пракачкай 1С-нага скілу, бо ну яго ;-)
lazyest: (Default)

Originally published at dayship.by. You can comment here or there.

Прыкладна такія відэа здымала камэрка

https://youtu.be/rFio8aolsxA

lazyest: (Default)

Originally published at dayship.by. You can comment here or there.

Апрацаваў дадзеныя з трэкеру, візуалізацыя на everytrail

Profile

lazyest: (Default)
lazyest

September 2017

S M T W T F S
     12
34567 8 9
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 20th, 2017 02:48 pm
Powered by Dreamwidth Studios