Apr. 5th, 2017

lazyest: (Default)
З шэрагу нагодаў разжыўся зьнянацку старым ноўтам HP6120. Рабіць зь ім асабліва нечага, дык вырашыў пафарбаваць вочы ў чырвоны колер і паставіць на яго FreeBSD.

Шчыра, пасьля гадоў, праведзенных пераважна з папсовымі дэбіянамі і тым больш Убунтай, я і забыўся, якія спартанскія інсталеры некалі былі (8 Узгадаць гэта лёгка пры дапамозе фры.

Пасьля ізноў-такі шмат год нетворк мэнеджеру прычапіцца да вайфаю праз кансоль - дасягненьне.

Найбольш сюрпрыз мне прынес сам ноўт. Ён верай і праўдай адпрацаваў на офісе шмат год, а зараз спісвацца. Пасьля ўсталёўкі фрібсд на ім занятна "заліпла", чакаючы на любы націск кнопкі, літары маглі дупліцца па тры-чатыры за адно націсканьне - карацей, не жыцьцё было. Проста ад няма іншых ідэяў абнавіў біос. Усё адразу запрацавала, хаця ніякіх сур'ёзных запісаў у логу зьменаў заяўлена не было, дый вэрсіі адрозьніліся ня надта.

ЗЫ: Можа у каго валяюцца непатрэбныя SO-DIMM DDR1 па 512 мег? Адсыплю на замену штук 6-8 па 256 (8

ЗЗЫ: Ёсьць яшчэ HP 9110 тых жа часоў, з паўнавартастым дэсктопным PIV на 3 гігагерцы ўнутры, ён чакае на кантактную группу для вінтоў, што едзе з ебэю. Туды запілю гентуу (8

Profile

lazyest: (Default)
lazyest

July 2017

S M T W T F S
       1
2345678
91011 12131415
161718 19202122
23242526272829
3031     

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 25th, 2017 08:46 am
Powered by Dreamwidth Studios