lazyest: (Default)
Уласна, закінуў трэці ланцуг, прабег 11786 км. Езьдзіць покуль.
lazyest: (рознае)
Як хто мог заўважыць, я спрабую адбудаваць сістэму краспостаў, каб пісаць пра роварныя паездкі на асобным вордпрэсе, а потым атрымліваць кроспасты ва ўсіх астатніх рухавіках. Але покуль нешта глючыць, можа гэтым разам парамантаваў (8
lazyest: (ровар)

падчас папярэдняй паездкі мы с Сяргеем дамовіліся, што даедзем-такі да Сар’і і пабачым на ўласныя вочы тамтэйшы касьцёл-зараз-царкву. Вырашылі ехаць – так і паехалі. Сабралася баявая каманда з трох чальцоў – і мы едзем.

6 ранку суботы, накропвае дробненькі дожджык, мы грузімся ў гудагайку. У Маладзечне дождж стаўся мацнейшым, але мы грузімся ў полацкі дызель. Прыблізна апоўдні вылазім на Празорках, усё мокрае, з неба л’ецца вада. Але што рабіць, трэба ехаць.

аздоблена вініламі

Read the rest of this entry »

Mirrored from dayship.by.

lazyest: (Default)
падчас паездкі да Дудутак даехаў чарговую тысячу.
lazyest: (Default)
Другі катаны ланцуг заступае на працу. Прабегу 10983 (+61200)
lazyest: (Default)
Дакатаў за 10 тысяч кілэмэтраў заднюю ўтулку, таму зараз на новай. Каштавала 30 баксаў разам са сьпіцамі і працай. Дарэчы, слова "утулка" зусім нейкае недарэчнае, як больш па-беларуску сказаць? Полякі кажуць "пяста", таксама неяк не па-наску... Прабег, дарэчы, 10600 км (+61200)

ps: чэхі і славакі кажуць "набой кола".
lazyest: (Default)
Падчас вандроўкі па Палесьсі праехаў праз чарговую адзнаку.
lazyest: (Default)
Уласна, замяніў ланцуг на катаны 1-ы. Прабег 9943 (+61200)
lazyest: (Default)
Як зварка старой рамы выявіла складанасьці ў падсядзельнай зоне, атрымалася разжыцца занядорага іншай храмолькай, Author Mystic, 21,5", з радной вілкай, да якой прывараны дадатковы шток і адаптэр на A-head. Выглядае неяк такім чынам:

Маркую, варта пааб'яднаць усе прабегі ўсіх ровараў і весьці ўлік уласнага прабегу (8 А покуль на адомэтры 9825(+61200)
lazyest: (Default)
Крыху не дацягнуўшы да 10000 паламалася рама.

Паспрабуем паварыць, неяк жа мусіць храмоль сабе праявіць. Але нетаропка шукаю камцу на храмоль, 26" колы, 21+" растоўка, пад вібрэйкі.
lazyest: (Default)
У межах акцыі "катаем тры ланцугі" паставіў трэці з шэрагу. прабег 9180.
lazyest: (Default)
З шэрагу нагодаў разжыўся зьнянацку старым ноўтам HP6120. Рабіць зь ім асабліва нечага, дык вырашыў пафарбаваць вочы ў чырвоны колер і паставіць на яго FreeBSD.

Шчыра, пасьля гадоў, праведзенных пераважна з папсовымі дэбіянамі і тым больш Убунтай, я і забыўся, якія спартанскія інсталеры некалі былі (8 Узгадаць гэта лёгка пры дапамозе фры.

Пасьля ізноў-такі шмат год нетворк мэнеджеру прычапіцца да вайфаю праз кансоль - дасягненьне.

Найбольш сюрпрыз мне прынес сам ноўт. Ён верай і праўдай адпрацаваў на офісе шмат год, а зараз спісвацца. Пасьля ўсталёўкі фрібсд на ім занятна "заліпла", чакаючы на любы націск кнопкі, літары маглі дупліцца па тры-чатыры за адно націсканьне - карацей, не жыцьцё было. Проста ад няма іншых ідэяў абнавіў біос. Усё адразу запрацавала, хаця ніякіх сур'ёзных запісаў у логу зьменаў заяўлена не было, дый вэрсіі адрозьніліся ня надта.

ЗЫ: Можа у каго валяюцца непатрэбныя SO-DIMM DDR1 па 512 мег? Адсыплю на замену штук 6-8 па 256 (8

ЗЗЫ: Ёсьць яшчэ HP 9110 тых жа часоў, з паўнавартастым дэсктопным PIV на 3 гігагерцы ўнутры, ён чакае на кантактную группу для вінтоў, што едзе з ебэю. Туды запілю гентуу (8
lazyest: (Default)
Вырашыў паспрабаваць-такі гэтым годам выкатаць тры ланцугі па чарзе. Паставіў другі VENTURA, 8530 км прабегу зараз.
lazyest: (Default)
Самыя сучасныя Continental Traffic'і ідуць ў сховішча і выкатваюцца Швальбы Марафон, прабег 8445.
Mar. 14th, 2017 10:53 am

8000 км

lazyest: (Default)
Неяк закруціўся, а на днях ужо праехаў праз чарговую тысячу
lazyest: (Default)
Уласна, замяніў хадавую пасьля зімы. Варта яшчэ паставіць новыя ролікі на деор, але не ўсё адразу. Прабег 7908 км. Вынікам узімку 1500 км.
lazyest: (Default)
Нешта я больш ні пра што і не пішу, але як ёсьць, зьнянацку пачалася вясна і зьняў сёньня шыпаванку. Прыкладна 7500 км
lazyest: (Default)
Расклаўся на нейкай складцы мясцовасьці задні вобад, толькі 7250 км праехаў пада мной, але ён адразу быў карыстаны. Паставіў новы, 65 бынаў каштавала разам з новымі сьпіцамі.

Profile

lazyest: (Default)
lazyest

August 2017

S M T W T F S
   12345
6789101112
131415161718 19
20212223242526
2728293031  

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Aug. 23rd, 2017 03:44 pm
Powered by Dreamwidth Studios